Скончыў у 1976 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1976—1992 гадах працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1988 года загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ».
Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI—XVIII ст., гісторыю будаўнічай тэхнікі, эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаўнічых матэрыялаў. Праводзіў археалагічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Крэве, Мазыры, Заслаўі, Гродне, Віцебску, Навагрудку, Магілёве, Мінску, Мсціславе і інш. Распрацаваў методыку архітэктурна-археалагічнага вывучэння манументальных помнікаў Беларусі. У цяперашні час — дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Аўтар некалькіх манаграфій і больш як 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. Апублікаваў больш за 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.
Грамадска-палітычная дзейнасць
Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991 года), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета РБ XII склікання. У 1990—1995 гадах — намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11—12 красавіка 1995 года) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.
Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. Мн., 1988. ISBN 5-343-00312-5.
Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн., 1990.
Старадаўніх муроў адраджэнне = Древних стен возрождение: мінулае і сучаснасць Лідскага замка / А. А. Трусаў; [пер. на рус. Л. В. Пятровіч]. — Мн.: Полымя, 1990. — 78, [1] с.: іл. — (Помнікі беларускага дойлідства). — ISBN 5-345-00307-6.]
Беларускае кафлярства. Мн., 1993.
Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001. ISBN 985-6305-29-2.
Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах. 2-е папраўл. выд. Мн., 2013. ISBN 978-985-7057-78-8 (на бел. і англ. мовах).
Историко-архитектурные исследрвания и реставрация Лидского замка / С. Г. Багласов, О. А. Трусов // Вопросы архитектуры Литовской ССР = LIETUVOS TSR ARCHITEKTUROS KLAUSIMAI / Литов. НИИ строительства и архитектуры. Т. 7. Вып. 2. — Вильнюс: Мокслас, 1981. — 126, [2] c.: ил.
Сенніцкі могільнік / А. Егарэйчанка, А. Трусаў // Помнік гісторыі і культуры Беларусі. — 1977. — № 2. — С. 21—23: іл.
Невядомыя беларускія дзяржавы // Наша Слова. № 661, 662, 663, 773, 820, 822.
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
Трусаў, А. А. Лідскі замак / А. А. Трусаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 15—16. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мн., 1992;
Архітэктура Беларусі. — Мн., 1993. — С. 606;
Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн., 1993. — С. 614;
Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 706;
Трусов Олег // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6