У 1919 годзе ад Францыі былі перададзены часткі тэрыторый Алжыра і Французскай Заходняй Афрыкі (на карце — балотны колер), у 1926 годзе ад Егіпта (салатны колер).
Белы колер — тэрыторыі, фармальна перададзеныя Вялікабрытаніяй ад Егіпта ў 1926 годзе, але фактычна не кантраляваныя Італіяй да 1931 года.
У 1934 годзе Італія аб’яднала ўсе тры калоніі (Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан) ў адну — Лівію. Таксама ў склад італьянскай калоніі была перададзена і частка тэрыторыі Судана «Сарскі трыкутнік» (чырвоны).
Бардовы колер — перададзеная Францыяй ад Французскай Экватарыяльнай Афрыкі ў 1935 годзе «Паласа Аўзу».
У 1943 годзе італьянцы вымушаны былі пакінуць сваю калонію пасля паражэння ад англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнаафрыканскай кампаніі[2].