Керкіра (грэч.Κέρκυρα), таксама Корфу (італ.: Corfù) — грэчаскі востраў, самы паўночны і другі па плошчы (593 км²) сярод Іанічных астравоў. Насельніцтва 111081 жыхароў (паводле перапісу 2001 года). Керкіра цягнецца паралельна ўзбярэжжу мацерыка на 65 км. Паўночная частка вострава знаходзіцца ля ўзбярэжжа Саранды, Албанія, ад якога аддзелена пралівам шырынёй ад 3 да 23 км, а паўднёвая частка вострава размешчана насупраць узбярэжжа Тэспротыі, Грэцыя. Паўночная, больш шырокая частка гарыстая (крэйдавая і юрская сістэмы), найвышэйшы пункт 917 м (гара Пантакратар), паўднёвая частка ўяўляе сабой вузкую, невысокую, пагорыстую паласу (трацічныя адклады).