Горад
Верона Verona
Герб
Сцяг
Верона — горад на паўночным усходзе Італіі , у рэгіёне Венета , адміністрацыйны цэнтр правінцыі Верона . Насельніцтва — 262,1 тысяч чалавек (2006 г.). Размешчаны на рацэ Адыджэ . Важны транспартны вузел на шляху з Венецыі ў Мілан і з Паданскай раўніны ў Аўстрыю (праз перавал Брэнер ).
Верону штогод наведваюць сотні тысяч турыстаў, у тым ліку шмат замежнікаў, з-за яго славутасцяў і розных штогадовых мерапрыемстваў, такіх як адкрыццё опернага сезона.
Горад абавязаны сваім гістарычнымі помнікамі і эканамічным значэннем свайму геаграфічнаму становішчу.
Заступнікам горада лічыцца святы Зінон , дзень горада — 21 мая .
Гісторыя
Як паселішча Верона вядомая з 3 ст. да н. э. , з 89 да н.э. рымская калонія . У 489 н. э. ўвайшла ў склад Остгоцкага каралеўства , стала адной з рэзідэнцый Тэадорыха Вялікага . Пры лангабардах — цэнтр герцагства (з 568 ); з 774 уваходзіла ў склад Франкскай дзяржавы . У 12 ст. Верона зацвердзілася як горад-дзяржава , праводзіла антыімперскую палітыку разам з іншымі гарадамі, якія ўваходзілі ў Веронскую , а затым у Ламбардскую лігу , якая атрымала перамогу над Фрыдрыхам I Барбаросам . У 1183 годзе ў Вероне ўзнікла незалежная камуна на чале з выбарнымі консуламі . У горадзе разгарнулася барацьба гвельфаў і гібелінаў ; мір аднавіў военачальнік Эцэліна да Рамана , які фактычна кіраваў у 1227 —1259 гадах. У 1262 годзе ўладу ў Вероне захапіў Масціна дэла Скала , яго род (Скалігеры ) кіраваў да захопу Вероны міланскімі герцагамі Вісконці ў 1387 годзе . У 1405 годзе далучана да ўладанняў Венецыі [ 1] .
У 1797 годзе разам з Венецыяй перайшла да Аўстрыі . У 1866 годзе ўвайшла ў склад Італьянскага каралеўства .
Моцна пацярпела ад бамбардзіровак у час Другой сусветнай вайны .
Культура
Горад славіцца старажытнарымскімі (Арэна дзі Верона , Арка Гаві , Порта Барсары , Рымскі тэатр ) і сярэднявечнымі архітэктурнымі помнікамі (Кастэльвекіё , аркі Скалігераў ), шматлікімі раманскімі і гатычнымі цэрквамі, палацамі эпохі Адраджэння , музеямі, кансерваторыяй «Evaristo Felice dall’Abaco », а таксама ўніверсітэтам .
У Вероне паходзіць дзеянне п’есы Шэкспіра «Рамеа і Джульета ». Турыстам паказваюць так званыя дом Джульеты з яе балконам і дом Рамеа , грабніцу Джульеты , хоць з персанажамі п’есы гэтыя будынкі гістарычна не маюць нічога агульнага.
У 2000 годзе Верона была ўключана ў лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА .
Цэрквы Вероны
Сан-Дзена Маджорэ
Музеі Вероны
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
Тэматычныя сайты Слоўнікі і энцыклапедыі