італ.: Provincia autonoma di Bolzano— Alto Adigeнем. Autonome Provinz Bozen — Südtirolладинск. Provinzia Autonoma de Bulsan — Südtirol ням.: Autonome Provinz Bozen — Südtirol ладзінск.: Provinzia Autonoma de Bulsan — Südtirol
Аўтаномная правінцыя Бальцана-Боцэн — Паўднёвы Ціроль (ням.: Autonome Provinz Bozen — Südtirol, італ.: Provincia autonoma di Bolzano — Alto Adige, ладзінск.: Provinzia Autonoma de Balsan — Südtirol) — аўтаномная правінцыя ў Італіі.
З’яўляецца часткай вобласці Трэнціна — Альта-Адыджэ, якая таксама з’яўляецца аўтаномнай. Плошча — 7 400 км², насельніцтва — больш за 500 000 жыхароў. Сталіца — Бальцана (Боцэн).
Большасць жыхароў выкарыстоўваюць аўстра-баварскі дыялект нямецкай мовы (паўднёвацірольскі варыянт нямецкай мовы), каля чвэрці размаўляюць на італьянскай, невялікая частка насельніцтва — на ладзінскай.