У 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра», які на той час выступаў у Першай лізе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 1 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць наваполацкага «Нафтана» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2016 годзе правёў за магілёўскі клуб 4 матчы ў Першай лізе.
У 2017 годзе, пасля выхаду магілёўскай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[3], дзе таксама гуляў за дубль, прымаў удзел у Юніёрскай лізе УЕФА. У 2018 годзе вярнуўся ў «Дняпро», зноў стаў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 кастрычніка 2018 года ў хатнім матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:4), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.
У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Гуляў за дубль бабруйчан, у асноўнай камандзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7], дзе трывала гуляў у аснове.
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды[8]. У сезоне 2021 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан. У студзені 2022 года прыбыў на прагляд у «Іслач», якая ў лютым узяла абаронцу ў арэнду[9]. У пачатку сезона 2022 нярэдка гуляў у асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму і больш не з’яўляўся на полі. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дняпро»[10][11].
Сезоне 2023 пачаў у магілёўскім клубе ў Першай лізе. У жніўні 2023 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[12].