Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2021 годзе выступаў у Другой лізе за рэзервовую каманду «Дняпро-Юні». Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2022 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену, а з верасня 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з «Дняпром» на два гады[2].