Пачынаў займацца футболам у родным Магілёве, пазней вучыўся ў мінскім РДВАР. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 5 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:1).
У сезоне 2015 працягваў выступаць за дубль, але стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе, шэсць разоў выйшаў на замену ў матчах Вышэйшай лігі.
З лютага 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». 11 сакавіка 2016 года падпісаў кантракт з клубам[3]. Па выніках сезона 2016 дапамог магіляўчанам вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2017 года стала вядома, што Грыбоўскі пакідае «Дняпро»[4].
У лютым 2017 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але не падышоў[5]. У сакавіку прыбыў у стан «Ліды» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Па выніках сезона 2017 з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2018 года накіраваўся на прагляд у мінскі «Прамень». У лютым 2018 года пакінуў «Ліду»[7] і пазней падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка мінчан, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у аснове магіляўчан, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе, але не выратаваў каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Кызыл-Жар», аднак бакі не дамовіліся аб умовах[9]. У лютым стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У сезоне 2020 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе мінчан.
У студзені 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[11]. У пачатку сезона 2021 з-за траўм не меў трывалага месца ў аснове, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў сезоне. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[12]. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, у 2023 годзе вярнуўся на поле, выхадзіў на замены.
У студзені 2024 года перайшоў у мазырскую «Славію»[13]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[14] і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[15].
Міжнародная кар’ера
У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.