Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска». Пасля таго, як у ліпені 2015 года «Віцебск» узначаліў былы трэнер дубля Сяргей Ясінскі, стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 8 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 65-й хвіліне матча супраць «Белшыны» (1:1). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, агулам у сезоне 2015 правёў 8 матчаў у Вышэйшай лізе і 4 — у Кубку Беларусі.
Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы. Вярнуўся на поле ў чэрвені, аднак выступаў у асноўным за дубль, за асноўную каманду правёў 4 матчы (2 у чэмпіянаце і 2 у Кубку). Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У 2018 годзе вярнуўся на поле, у асноўным выступаў за дубль. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[3]. Па заканчэнні сезона 2018 вярнуўся ў «Віцебск», аднак у красавіку 2019 года зноў быў арандаваны «Оршай»[4]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком асновы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Віцебск»[5].
У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», а пазней далучыўся да клуба «Смалявічы» і ў сакавіку падпісаў кантракт[6]. У складзе смалявіцкай каманды пераважна выхадзіў на замену, таксама прыцягваўся да гульняў за дубль. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[7].
У студзені 2021 года стаў іграком расійскага клуба «Цвер» з трэцяга дывізіёна[8]. У жніўні 2022 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад бабруйскай «Белшыны»[9]. У бабруйскай камандзе пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2022 года пакінуў клуб[10].
У ліпені 2023 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[11]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[12].
↑Комаровский вместо Радькова(руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (8 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.