Threads
«Threads» (ад англ.: thread — «нітка») — сэрвіс мікраблогаў і сацыяльная сетка, аналаг «Twitter».[2] Належыць кампаніі «Meta Platforms», мацярынскай кампаніі «Facebook» і «Instagram». ГісторыяПасля набыцця Twitter Іланам Маскам канкурэнты Twitter спрабавалі атрымаць выгаду з масавага адтоку карыстальнікаў. У канцы 2022 года ў ходзе выпрацоўкі стратэгіі па канкурэнцыі з Twitter супрацоўнікі Meta Platforms прапанавалі варыянт пашырэння функцый Instagram Notes — будучага тэкставага сэрвісу Instagram, і як варыянт стварэнне асобнай праграмы, арыентаванай на тэкставыя паведамленні. Афіцыйны рэліз адбыўся 5 ліпеня 2023 года ў 100 краінах, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію, Канаду і Японію.[3] За першыя суткі аўдыторыя перавысіла 50 мільёнаў карыстальнікаў.[4] На працягу 5 дзён у ім зарэгістравалася 100 млн чалавек, што зрабіла яго самай хуткарослай супольнасцю ў гісторыі, пабіўшы рэкорд ChatGPT.[5] Аднак з 11-12 ліпеня намецілася тэндэнцыя падзення карыстальніцкай цікавасці: сэрвіс страціў 20 % сваёй актыўнай аўдыторыі. Таксама скараціўся сярэдні час карыстальніка ў праграме з 20 хвілін да 10.[6] 25 жніўня 2023 года стала даступная паўнавартасная вэб-версія сэрвісу, якая дазваляе не толькі праглядаць чужыя профілі, але таксама і пісаць паведамленні, лайкаць чужыя пасты, праглядаць стужку і г. д.[7] У канцы кастрычніка 2023 года Марк Цукерберг заявіў, што месячная аўдыторыя Threads дасягнула 100 млн карыстальнікаў.[8] Зноскі
Спасылкі
|