Бацька — інжынер-будаўнік Эрал Маск, маці — мадэль Мэй Маск. Яго бацькі развяліся, калі Ілану было каля 10 гадоў.
Ілан з дзяцінства захапляўся праграмаваннем. У 12-гадовым узросце распрацаваў відэагульню пад назвай Blastar, якую прадаў камп’ютарнаму часопісу за 500 долараў.
Разам з братам заснаваў кампанію Zip2, якая распрацоўвала электронныя карты і бізнес-даведнікі для сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, кліентамі Zip2 былі The New York Times і Chicago Tribune. У 1999 годзе Zip2 была набытая Compaq Computer Corporation за 307 мільёнаў долараў гатоўкай і 34 мільёны каштоўнымі паперамі. Zip2 стала часткай пошукавай сістэмы AltaVista, якую Compaq набыла раней.
У 1999 годзе на грошы, атрыманыя ад продажу Zip2, Ілан і Кімбал Маск заснавалі кампанію X.com, якая прадастаўляла фінансавыя паслугі і ажыццяўляла плацяжы ў інтэрнэце. Зліццё X.com з кампаніяй Confinity прывяло ў выніку да стварэння сістэмы плацяжоў PayPal, якая ў 2002 годзе была набыта eBay за 1,5 мільярда долараў. Маск як найбуйнейшы акцыянер атрымаў 165 мільёнаў долараў.
У 2002 годзе Ілан Маск стаў грамадзянінам ЗША. У гэтым жа годзе ён заснаваў Space Exploration Technologies (SpaceX) — кампанію, якая дэкларавала сваёй мэтай зрабіць асваенне космасу больш даступным. Застаючыся саўладальнікам SpaceX, Маск займае ў кампаніі пасады генеральнага дырэктара і галоўнага інжынера.
У 2003 годзе прадпрымальнік стаў адным з асноўных інвестараў Tesla Motors, пазней пераназванай у Tesla — кампаніі па вытворчасці электрамабіляў. Як сузаснавальнік і генеральны дырэктар Tesla, Ілан Маск кіруе праектаваннем і вытворчасцю электрамабіляў, акумулятарных батарэй і прадуктаў для сонечнай энергіі.
Ілан Маск — сустаршыня некамерцыйнай арганізацыі OpenAI. Даследчая кампанія была запушчана ў канцы 2015 года з заяўленай місіяй па развіццю лічбавага інтэлекту на карысць чалавецтва.
Ён таксама генеральны дырэктар кампаніі Neuralink, якая распрацоўвае тэхналогію, што дазваляе звязаць цела чалавека з камп’ютарам.
Ілан Маск заснаваў і кампанію The Boring Company, якая займаецца стварэннем транспартнай сістэмы на аснове спецыяльных тунэляў для больш хуткага перамяшчэння аўтамабіляў і грузаў. У 2013 годзе Маск апублікаваў праект звышхуткаснага пасажырскага цягніка, які рухаецца ў тунэлі з разраджаным паветрам, названага Hyperloop.
У 2016—2017 гадах Ілан Маск быў членам форуму па стратэгіі і палітыцы пры прэзідэнце ЗША Дональдзе Трампе, — кансультацыйнага эканамічнага органа, які складаецца з 18 прадпрымальнікаў. Пакінуў форум з-за рашэння Трампа, каб ЗША выйшлі з Парыжскага пагаднення па клімаце[9].
25 красавіка 2022 Ілан Маск купіў за 44 мільярды даляраў сацыяльную сетку Twitter[10].
Капітал Маска ў лістападзе 2024 года — 290 млрд долараў, ён самы багаты чалавек у свеце[11]
Крыніцы
↑datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 9 сакавіка 2024.