Tesla Inc. (раней Tesla Motors) — амерыканская аўтамабільная кампанія з Крэмніевай даліны, арыентаваная на вытворчасць электрамабіляў. Названа ў гонар сусветна вядомага электратэхніка і фізіка Ніколы Теслы.
Model 3 першапачаткова мела назвы Model E і «BlueStar», новую назву анансавалі 15 ліпеня 2014 года.[14]
Марцін Эберхард30 ліпеня2007 паведаміў, што аўтамабіль будзе ў продажы да 2012 года. Называўся кошт у межах 30000 долараў. Але запуск перанеслі на 2017 год, кошт паднялі да 35000 долараў ЗША.[15]
Кампанія Tesla (заснаваная як Tesla Motors) была зарэгістравана 1 ліпеня 2003 года Марцінам Эберхардам і Маркам Тарпенінгам. У лютым 2004 года трое заснавальнікаў прыцягнулі інвестыцыі ў памеры 7,5 млн долараў ЗША, пры гэтым Ілон Маск унёс 6,5 млн долараў. Маск стаў старшынёй савета дырэктараў і прызначыў Эберхарда генеральным дырэктарам.[17]
Прататыпы першага аўтамабіля Tesla былі афіцыйна прадстаўлены публіцы 19 ліпеня 2006 года ў Санта-Моніцы (Каліфорнія).[18]
У 2006 годзе Маску ўдалося прыцягнуць 100 млн долараў. У выніку Tesla пачала вытворчасць сваёй першай мадэлі Roadster у 2008 годзе.[19]
У студзені 2010 года Tesla атрымала ад Міністэрства энергетыкі ЗША пазыку ў памеры 465 мільёнаў долараў, якую кампанія пагасіла ў 2013 годзе.[20]
У траўні 2010 года Tesla пачала будаўніцтва фабрыкі ў Фрымонце (Каліфорнія) для вытворчасці Model S.[21]
29 чэрвеня 2010 года Tesla пачала першаснае публічнае размяшчэнне акцый (IPO) на NASDAQ і прыцягнула 226 мільёнаў долараў, стаўшы першай амерыканскай аўтамабільнай кампаніяй, якая ажыццявіла IPO, пасля Ford Motor у 1956 годзе.[22]
У чэрвені 2012 года Tesla пачала вытворчасць свайго другога аўтамабіля - Model S. У ліпені 2017 года Tesla пачала прадаваць седан Model 3.[23]
14 сакавіка 2019 года быў прадстаўлены новы электрамабіль Tesla Model Y.[24]
У студзені 2020 года капіталізацыя кампаніі ўпершыню перавысіла 100 мільярдаў долараў[25].
10 сакавіка2020 года быў выраблены мільённы электрамабіль маркі. Юбілейным стаў красовер Model Y чырвонага колеру[26].
У лістападзе 2020 года Tesla, Uber і яшчэ 26 амерыканскіх кампаній заснавалі арганізацыю Zero Emission Transport Association (ZETA), якая будзе лабіраваць павелічэнне колькасці электрамабіляў у ЗША.[27]
25 кастрычніка 2021 года капіталізацыя кампаніі перавысіла 1 трлн долараў.[28]
Гігафабрыка была ўзведзена на тэрыторыі плошчай каля 12 мільёнаў квадратных метраў на ўсход ад Рына, у паўночнай Невадзе. Будаўніцтва пачалося летам 2014 года, а ў канцы 2016 года стартавала першая чарга вытворчасці элементаў і акумулятараў. У праектаванні фабрыкі таксама актыўна ўдзельнічаў Panasonic, які ўвайшоў у якасці партнёра ў кіраванне новым заводам.
Ажыццяўляе вытворчасць літый-іённых акумулятараў, назапашвальнікаў энергіі і прывадаў. Таксама тут знаходзіцца доследна-прамысловая пляцоўка па распрацоўцы Tesla Semi.
Пачатак дзейнасці
2016
Лакацыя
акруга Сторы, штат Невада, ЗША
Агульная плошча
11 590 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў
7000
Вытворчая магутнасць
каля 70 ГВтг у год
Прадукцыя
ячэйкі тыпу 21700
Tesla Gigafactory 2 (Нью-Ёрк, ЗША)
Вырабляе сонечныя батарэі і назапашвальнікі энергіі.
Tesla Gigafactory 3 (Шанхай, КНР)
Выпускае Tesla Model 3 (з канца 2019 года) і Tesla Model Y (са снежня 2020 года). Магутнасць — больш 750 000 машын у год.
Tesla Gigafactory 4 (Брандэнбург, Германія)
Выпускае Tesla Model Y. Вытворчасць пачалася ў сакавіку 2022 года. У чэрвені тэмпы вытворчасці дасягнулі адзнакі ў 1000 адзінак у месяц. Магутнасць ацэньваецца ў больш чым 250 000 машын штогод.
Tesla Gigafactory 5 (Остын, Тэхас)
Выпускае Tesla Model Y (магутнасць — звыш 250 000 машын у год). Таксама плануецца, што тут будуць выпускацца пікапы Cybertruck, але іх запуск адкладзены на 2023 год.