Swift
Swift (свіфт) — мультыпарадыгменная кампіляваная мова праграмавання агульнага прызначэння, якая была распрацавана і падтрымліваецца кампаніяй Apple. Упершыню была выпушчана ў 2014 годзе для замены Objective-C у распрацоўцы праграм для macOS, iOS і іншых прадуктаў Apple, таксама магчыма выкарыстанне ў Windows і Linux. Мова Swift сумяшчальная з фрэймворкамі Apple Cocoa і Cocoa Touch. Асноўным аспектам дызайну Swift была магчымасць узаемадзеяння з кодам Objective-C, што дае доступ да ўсяго масіва кода, распрацаванага для прадуктаў Apple на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў. Мова была створана з дапамогай фреймворка кампілятараў LLVM, была ўключана ў Xcode, пачынаючы з версіі 6. На платформах Apple Swift выкарыстоўвае асяроддзе выканання, якое дазваляе выконваць код C, Objective-C, C++ і Swift у адной праграме.[4] Swift была прадстаўлена на Сусветнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў Apple у 2014 годзе. Спачатку была прапрыетарнай, аднак пачынаючы з версіі 2.2 выпускаецца пад адкрытай ліцэнзіяй Apache 2.0 для платформаў Apple і Linux.[5] ПрыкладПрыклад напісання праграмы Hello world: print("Hello, world")
Прыклад напісання функцыі падліку фактарыяла: func factorial(n: Int) -> Int {
return n <= 1 ? 1 : n * factorial(n: n - 1)
}
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|