Smalltalk
Smalltalk — гэта чыста аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, створаная ў 1970-х гадах для адукацыйнага выкарыстання ў Xerox PARC навукоўцамі Learning Research Group, у тым ліку Аланам Кэем, Дэнам Інгалсам, Адэль Голдберг, Тэдам Кэлерам, Дыянай Мэры і Скотам Уоллесам. У Smalltalk праграмы складаюцца з атамарных аб’ектаў, гэтыя аб’екты ўзаемадзейнічаюць шляхам перадачы паведамленняў праз асяроддзе віртуальнай машыны. Smalltalk значна паўплывала на развіццё індустрыі распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Упершыню публічна апублікаваная Smalltalk-80 прадставіла інавацыйныя і асноватворныя ідэі для аб’ектна-арыентаванага праграмавання. Мовы, заснаваныя на Smalltalk, да гэтага часу знаходзяцца ў актыўнай распрацоўцы і маюць лаяльныя супольнасці карыстальнікаў. Стандартызаваная версія ANSI Smalltalk была ратыфікаваная ў 1998 годзе. Smalltalk заняў другое месца ў намінацыі «самая любімая мова праграмавання» ў апытанні распрацоўшчыкаў Stack Overflow у 2017 годзе.[1] ГісторыяІснуе вялікая колькасць версій Smalltalk.[2] Звычайна пад Smalltalk разумеюць мову Smalltalk-80 разам з сумяшчальнай віртуальнай машынай, створаныя ў 1980 годзе. Першым апаратным асяроддзем, на якім выкарыстоўваліся віртуальныя машыны Smalltalk, былі камп’ютары Xerox Alto. Два папулярныя ў цяперашні час варыянты рэалізацыі Smalltalk з’яўляюцца нашчадкамі арыгінальнай версіі Smalltalk-80. Squeak — гэта рэалізацыя з адкрытым зыходным кодам, створаная на аснове Smalltalk-80 версіі 1 праз Apple Smalltalk. VisualWorks паходзіць ад Smalltalk-80 версіі 2 праз VisualWorkSmalltalk-80 2.5 і ObjectWorks (абодва прадукта ParcPlace Systems, кампаніі Xerox PARC, створанай для вываду Smalltalk на рынак). З канца 1980-х да сярэдзіны 1990-х гадоў асяроддзі Smalltalk прадаваліся дзвюма канкурэнтнымі арганізацыямі: ParcPlace Systems і Digitalk. ParcPlace Systems засяроджвалася на рынку мікрасістэм Unix/Sun, у той час як Digitalk сканцэнтравалася на ПК на базе Intel з Microsoft Windows або IBM OS/2. У 1995 годзе ParcPlace і Digitalk аб’ядналіся ў ParcPlace-Digitalk, у 1997 годзе былі перайменаваныя ў ObjectShare. Кампанія ObjectShare існавала да 1999 года: аб’яднаная фірма так і не змагла знайсці эфектыўнага адказу на Java з пункту гледжання пазіцыянавання на рынку, і да 1997 года яе ўладальнікі імкнуліся прадаць бізнес. У 1999 годзе Seagull Software набыла лабараторыю распрацоўкі Java ObjectShare і да гэтага часу валодае VisualSmalltalk, пры гэтым правы на распаўсюджванне прадукту Smalltalk па ўсім свеце першапачаткова засталіся за ObjectShare, які затым прадаў іх Cincom.[3] VisualWorks быў прададзены Cincom і цяпер з’яўляецца часткай Cincom Smalltalk. Cincom працягвае патрымку Smalltalk, выпускаючы некалькі новых версій VisualWorks і ObjectStudio кожны год з 1999 года. УплыўSmalltalk з’яўляецца адной з самых уплывовых моў праграмавання. Практычна ўсе аб’ектна-арыентаваныя мовы, якія з’явіліся пасля — Objective-C, Java, Python, Ruby[4] і многія іншыя — былі пад уплывам Smalltalk. Smalltalk таксама была адной з самых папулярных моў для гнуткай распрацоўкі праграмнага забеспячэння, хуткай распрацоўкі праграм (RAD) або стварэння прататыпаў.[5] У асяроддзі Smalltalk часта распрацоўваліся першыя шаблоны праектавання для аб’ектна-арыентаванага праграмнага забеспячэння. Адным з самых вядомых з’яўляецца шаблон MVC для дызайну карыстальніцкага інтэрфейсу. У дадатак да шаблону MVC, мова і асяроддзе Smalltalk аказалі вялікі ўплыў на гісторыю графічнага інтэрфейса карыстальніка (GUI) і інтэрфейсу карыстальніка WYSIWYG. ПрыкладПрыклад напісання праграмы Hello world: Transcript show: 'Hello, world!'.
Спіс рэалізацыйOpenSmalltalkШмат сучасных рэалізацый Smalltalk заснаваныя на віртуальнай машыне OpenSmalltalk VM. Яе зыходны код даступны на GitHub і распаўсюджваецца па ліцэнзіі MIT. Вядомыя рэалізацыі Smalltalk на базе OpenSmalltalk VM:
Іншыя
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |