nmap — свабодная ўтыліта, прызначаная для разнастайнага настрайванага сканавання IP-сетак з любой колькасцю аб'ектаў, вызначэння стану аб'ектаў сеткі (портаў і адпаведных ім сэрвісаў). першапачаткова праграма была рэалізавана для сістэм UNIX, але цяпер існуюць версіі для мноства аперацыйных сістэм.
Nmap ужывае мноства розных метадаў сканавання, такіх як UDP, TCP (connect), TCP SYN (паўадчыненае), FTP-proxy (прарыў скрозь ftp), Reverse-ident, ICMP (ping), FIN, ACK, Xmas tree, SYN- і NULL-сканаванне. Nmap таксама падтрымлівае вялікую колькасць дадатковых магчымасцяў, а дакладна: вызначэнне аперацыйнай сістэмы аддаленага хосту з ужываннем адбіткаў стэка TCP/IP, «нябачнае» сканаванне, дынамічнае вылічэнне часу затрымкі і паўтор перадачы пакетаў, паралельнае сканаванне, вызначэнне неактыўных хостаў метадам паралельнага ping-апытання, сканаванне з ужываннем падманных хостаў, вызначэнне наяўнасці пакетных фільтраў, прамое (без ужывання portmapper) RPC-сканаванне, сканаванне з выкарыстаннем IP-фрагментацыі, а таксама адвольнае ўказанне IP-адрасоў і нумароў портаў сканаваных сетак.
У апошніх версіях дадана магчымасць напісання адвольных сцэнароў (скрыптаў) на мове праграмавання Lua.
Існуюць графічныя інтэрфейсы, якія спрошчваюць здзяйсненне задач сканавання:
Пранікненне ў культуру
- Утыліта nmap з'яўляецца на экране ў фільмах «Матрыца: Перазагрузка», «Ультыматум Борна», «Die Hard 4.0», «Каралеўская бойка», «Хоттабыч», «Элізіум», «G.I. Joe: Retaliation», «Abduction (2011 film)», «Суддзя Дрэд 3D», «Сацыяльная сетка», «Дзяўчына з татуіроўкай цмока» з Ноомі Рапас, і менш вядомых.[2]
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі