TCP/IPСтэк пратаколаў TCP/IP — набор сеткавых пратаколаў перадачы інфармацыі, якія ужываюцца ў сетках, уключаючы Інтэрнэт. Назва TCP/IP паходзіць ад двух найважнейшых пратаколаў сямейства — Transmission Control Protocol (TCP) і Internet Protocol (IP), якія былі распрацаваны і апісаны першымі ў гэтым стандарце. Таксама зрэдку згадваецца як мадэль DOD у сувязі з гістарычным паходжаннем ад сеткі ARPANET з 1970 гадоў (створанай пад кіраваннем агенцтва DARPA, якое належыць да Міністэрства абароны ЗША) Пратаколы працуюць адзін з другім у стэку (англ.: stack) — гэта значыць, што пратакол, які змяшчаецца на ўзровень вышэй, працуе «па-над» ніжнім, выкарыстоўваючы механізмы інкапсуляцыі. Напрыклад, пратакол TCP працуе па-над пратаколам IP. Стэк пратаколаў TCP/IP уключае ў сябе чатыры ўзроўні:
Пратаколы гэтых узроўняў цалкам рэалізуюць функцыянальныя магчымасці мадэлі OSI. На стэку пратаколаў TCP/IP пабудавана ўсё ўзаемадзеянне карыстальнікаў у IP-сетках. Стэк з'яўляецца незалежным ад фізічнага асяроддзя перадачы даных. Узроўні стэку TCP/IP
Прыкладны ўзровеньНа прыкладным узроўні працуе большасць сеткавых праграм. Гэтыя праграмы маюць свае асабістыя пратаколы абмену данымі, напрыклад, HTTP для WWW, FTP (перадача файлаў), SMTP (электронная пошта), SSH (шыфраванае злучэнне з аддаленай машынай), DNS (адлюстраванне сімвальных імёнаў у IP-адраса і наадварот) і многія іншыя. У масе сваёй гэтыя пратаколы працуюць па-над TCP ці UDP і прывязаны да пэўнага порта, напрыклад:
Гэтыя парты вызначаны Агенцтвам па выдаткаванні імёнаў і ўнікальных параметраў пратаколаў (IANA). Да гэтага ўзроўню належаць: Echo, Finger, Gopher, HTTP, HTTPS, IMAP, IMAPS, IRC, NNTP, NTP, POP3, POPS, QOTD, RTSP, SNMP, SSH, Telnet, XDMCP. Транспартны ўзровеньПратаколы транспартнага ўзроўню могуць рашаць праблему негарантаванай дастаўкі паведамленняў («ці дайшло паведамленне да адрасата?»), а таксама гарантаваць правільную паслядоўнасць атрымання пакетаў інфармацыі. У стэку TCP/IP транспартныя пратаколы вызначаюць, для менавіта якой праграмы прызначаны гэтыя даныя. Пратаколы аўтаматычнай маршрутызацыі, лагічна прадстаўленыя на гэтым узроўні (бо працуюць па-над IP), на самай справе з'яўляюцца часткай пратаколаў сеткавага ўзроўню; напрыклад OSPF (IP ідэнтыфікатар 89). TCP (IP ідэнтыфікатар 6) — «гарантаваны» транспартны механізм з папярэднім усталяваннем злучэння, які падае праграме надзейны паток даных, які дае ўпэўненасць у беспамылковасці атрыманай інфармацыі, які перазапытвае пакеты ў выпадку страты і ліквідуе дубліраванне інфармацыі. TCP дазваляе рэгуляваць нагрузку на сетку, а таксама змяншаць час чакання інфармацыі пры перадачы на вялікія адлегласці. Больш таго, TCP гарантуе, што атрыманыя даныя былі дасланы ў такой жа паслядоўнасці. У гэтым яго галоўнае адрозненне ад UDP. UDP (IP ідэнтыфікатар 17) пратакол перадачы датаграм без усталявання злучэння. Таксама яго завуць пратаколам «ненадзейнай» перадачы, у сэнсе немагчымасці пераканацца ў дастаўцы паведамлення адрасату, а таксама магчымага перамешвання пакетаў. У праграмах, якія патрабуюць гарантаванай перадачы інфармацыі, ужываецца пратакол TCP. UDP звычайна ўжываецца ў такіх праграмах, як патокавае відэа і камп’ютарныя гульні, дзе дапушчальная страта пакетаў, а паўторны запыт ускладнены ці не варты, альбо ў праграмах выгляду запыт-адказ (напрыклад, запыты да DNS), дзе стварэнне злучэння патрабуе больш рэсурсаў, чым паўторны запыт. І TCP, і UDP ужываюць для вызначэння пратакола верхняга ўзроўню лік, званы портам. Міжсеткавы ўзровеньМіжсеткавы ўзровень пачаткова распрацаваны для перадачы інфармацыі з адной падсеткі ў іншую. Прыкладамі такога пратакола з'яўляюцца X.25 і IPC у сетцы ARPANET. З развіццём канцэпцыі глабальнай сеткі ва ўзровень былі ўнесены дадатковыя магчымасці перадачы з любой сеткі ў любую сетку, незалежна ад пратаколаў ніжняга ўзроўню, а таксама магчымасць запытваць даныя з аддаленага боку, напрыклад у пратаколе ICMP (выкарыстоўваецца для перадачы дыягнастычнай інфармацыі IP-злучэння) і IGMP (выкарыстоўваецца для кіравання multicast-патокамі). ICMP і IGMP змешчаны над IP і павінны трапіць на наступны — транспартны — узровень, але функцыянальна з'яўляюцца пратаколамі сеткавага ўзроўню, і таму іх немагчыма ўпісаць у мадэль OSI. Пакеты сеткавага пратаколу IP могуць змяшчаць код, які ўказвае, які менавіта пратакол наступнага ўзроўню трэба ўжыць, каб выняць інфармацыю з пакета. Гэты лік — унікальны IP-нумар пратакола. ICMP і IGMP маюць нумары, адпаведна, 1 і 2. Да гэтага ўзроўню належаць: DHCP[1], DVMRP, ICMP, IGMP, MARS, PIM, RIP, RIP2, RSVP Канальны ўзровеньКанальны ўзровень апісвае, якім чынам перадаюцца пакеты даных праз фізічны ўзровень, уключаючы кадзіраванне (то бок адмысловыя паслядоўнасці бітаў, якія вызначаюць пачатак і канец пакета інфармацыі). Ethernet, напрыклад, у палях загалоўка пакета змяшчае ўказанне таго, якой машыне ці машынам у сетцы прызначаны гэты пакет. Прыклады пратаколаў канальнага ўзроўню — Ethernet, IEEE 802.11 Wireless Ethernet, SLIP, Token Ring, ATM і MPLS. PPP не зусім упісваецца ў такое вызначэнне, таму звычайна апісваецца ў выглядзе пары пратаколаў HDLC/SDLC. MPLS займае прамежкавы стан паміж канальным і сеткавым узроўнямі і яго нельга аднесці ні да воднага з іх. Канальны ўзровень часам падзяляюць на 2 падузроўні — LLC і MAC. Акрамя таго, канальны ўзровень апісвае асяроддзе перадачы інфармацыі (ці то кааксіяльны кабель, вітая пара, аптычнае валакно ці радыёканал), фізічныя характарыстыкі такога асяроддзя і прынцып перадачы інфармацыі (падзяленне каналаў, мадуляцыю, амплітуду сігналаў, частату сігналаў, спосаб сінхранізацыі перадачы, час чакання адказу і максімальная адлегласць). Параўнанне з мадэллю OSIІснуюць рознагалоссі ў тым, як упісаць мадэль TCP/IP у мадэль OSI, бо ўзроўні ў гэтых мадэлях не супадаюць. Да таго ж, мадэль OSI не ўжывае дадатковы ўзровень — «Internetworking» — паміж транспартным і сеткавым узроўнямі. Прыкладам спрэчнага пратакола можа быць ARP альбо STP. Вось так традыцыйна пратаколы TCP/IP упісваюцца ў мадэль OSI:
Звычайна ў стэку TCP/IP верхнія 3 узроўні мадэлі OSI (прыкладны, прадстаўнічы і сеансавы) яднаюць у адзін — прыкладны. Паколькі ў такім стэку не прадугледжаны ўніфікаваны пратакол перадачы даных, функцыі вызначэння тыпу даных перакладаюцца на праграму. Апісанне мадэлі TCP/IP у тэхнічнай літаратурыУ мадэлі TCP/IP (у адрозненні ад мадэлі OSI) — фізічны ўзровень мадэлі OSI цалкам уваходзіць у канальны ўзровень мадэлі TCP/IP і ніяк не апісваецца асабіста. Тым не менш, у некаторых падручніках[2], для лепшага разумення апісваецца "гібрыдная мадэль TCP/IP - OSI" з 5 узроўняў, змяшчаючы дадатковы — фізічны ўзровень. Наступная табліца паказвае розныя варыяцыі ў апісанні мадэлі TCP/IP. Колькасць узроўняў вар'іруецца ад трох да сямі.
Некаторыя з мадэляў у дадзенай табліцы ўзяты з падручнікаў, якія з'яўляюцца другаснымі крыніцамі і могуць разыходзіцца з RFC 1122 і іншымі IETF першакрыніцамі[10]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|