killall — UNIX‐утыліта, якая дасылае сігнал усім працэсам, якія былі запушчаны пэўнай камандай. Калі імя сігналу не ўказана, дасылаецца сігнал SIGTERM.
Сігналы могуць указвацца як па імені (напрыклад, -HUP), так і па нумару (напрыклад, -1). Сігнал 0 (праверыць, ці існуе працэс) можа быць указаны толькі нумарам.
Калі імя каманды ўтрымлівае нахільную рысу (/), то для завяршэння будуць абраны толькі тыя працэсы, якія выконваюць вызначаны файл, незалежна ад іх імені.
killall завяршаецца з ненулявым кодам вяртання, калі для любой з пералічаных каманд не было завершана ніводнага працэсу. Калі ж для кожнай каманды быў завершаны хаця б адзін працэс, killall вяртае нуль.
killall ніколі не завяршае свой уласны працэс (але можа завяршыць іншыя працэсы, запушчаныя камандай killall).
Параметры
- -i
- Пытаць пацвярджэнне на спыненне працэсаў.
- -l
- Вывесці імёны ўсіх вядомых сігналаў.
- -v
- Паведаміць, ці паспяхова быў дасланы сігнал.
- -V
- Вывесці інфармацыю аб версіі.
Спасылкі