Зварны сталёвы корпус забяспечвае абарону ад куль і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў. Уваход і выхад з дэсантнага аддзялення на 10 чалавек ажыццяўляецца праз двухстворкавыя дзверы ў кармавым бронелісце. Маторна-трансмісійнае аддзяленне ў сярэдняй частцы корпуса аддзелена ад астатніх супрацьпажарнымі перагародкамі. Сілавая ўстаноўка складаецца з 8-цыліндравага V-вобразнага дызельнага рухавіка вадкаснага астуджэння ОМ 402 A магутнасцю 320 к. с. Колавая формула 6 × 6. Падвеска балансірная, спружынная, з гідраамартызатарамі. Рух на плаву ажыццяўляецца з дапамогай двух вяслярных вінтоў. Узбраенне ўключае 20-мм аўтаматычную гармату або 7,62-мм кулямёт.
Варыянты і мадыфікацыі
На базе БТР створана вялікая колькасць спецыяльных машын (камандна-штабная, медыцынская, машына сувязі, рухомая РЛС, мінны загараджальнік, зенітная самаходная ўстаноўка, машына ядзернай, радыяцыйнай і хімічнай разведкі і іншыя). Для экспарту прапануецца вялікі выбар варыянтаў машыны, уключаючы знішчальнік танкаў, самаходны мінамёт, БРЭМ і БМП.
Fuchs 1A8 — машына з абаронай ад мін і самаробных выбуховых прылад[2][3].
Tpz-1 Fuchs CBRN — машына хімічнай, біялагічнай, радыяцыйнай і ядзернай разведкі.
Tpz-1 Fuchs NBC — машына радыяцыйнай, біялагічнай і хімічнай разведкі. Устаноўлена больш дасканалае электроннае абсталяванне, вытворчасці ЗША.
TPz 1A1 EloKa «Peiler» — мадыфікацыя з сістэмай радыёперахопу і радыётэхнічнай разведкі KWS-RMB, абсталявана 12-м мачтай з антэнай для прыёму радыёсігналаў у дыяпазоне частот 100 МГц—40 ГГц[4]. Для дакладнага вызначэння каардынатаў крыніц радыёсігналаў прадугледжана магчымасць аб’яднання ў сетку да 4—5 такіх машын[4].
↑Wildcat 6 x 6 air defence armoured vehicle. // African Defence Journal : Military information monthly. — Paris: Presses de Provence-Avignon-France, August 1981. — No. 14 — P. 3 — ISSN 0244-0342.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 320. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 152. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 416. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 334. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 332. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 338. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 122. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 125. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 358. — ISBN ISBN 9781857438352.
↑International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 351. — ISBN ISBN 9781857438352.