Anoa — бронетранспарцёр з колавай формулай 6x6, распрацаваны інданезійскай кампаніяй PT Pindad[1][2].
Гісторыя
Распрацоўка Anoa пачалася ў 2003 годзе[3]. Папярэднікам машыны стаў БТР APR-1V, прадстаўлены ў 2004 годзе. Бранявік выраблены на шасі грузавіка Isuzu[4].
У 2006 годзе кампанія Pindad пачала распрацоўку бронетраспарцёра з колавай формулай 6х6. У пачатку 2007 года машына прайшла выпрабаванні. Афіцыйная прэзентацыя машыны прайшла на выставе Indo Defense & Aerospace 2008[5].
Апісанне
Пры распрацоўцы машыны выкарыстоўвалася манакокавая канструкцыя корпуса, якая складаецца з бранявой сталі. Браня выраблена фірмай PT Krakatau Steel і адпавядае стандартам STANAG 4569 (узровень 3), вытрымліваючы трапленне куль калібра 5,56 і 7,62 мм[6].
Спецыяльная для Anoa распрацавана асаблівая сістэма падвескі на тарсіённай балцы. Усталяваныя французскі шасціцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддувам Renault MIDR 062045[7] і нямецкая аўтаматычная каробка перадач ZF S6HP502 (6 перадач пярэдняга ходу і адна задняга)[8][9].
Аконныя і аглядныя блокі куленепрабівальныя, пярэднія вокны дадаткова абаронены браняванымі аканіцамі. Дэсантнае аддзяленне разлічана на 5 чалавек. Дадатковае абсталяванне складаецца з радыёстанцыі VHF/FM, сістэмы ўнутранай сувязі экіпажа і прыёмаперадатчыка GPS[7]. У задняй частцы аўтамабіля таксама была ўстаноўлена відэакамера, якая дапамагае кіроўцу ехаць заднім ходам[10].
Базавае ўзбраенне прадстаўлена 12,7-мм буйнакаліберным кулямётам, 7,62-мм кулямётам агульнага прызначэння або 40-мм аўтаматычным гранатамётам[6][11].
Аператары
БТР стаіць на ўзбраенні Інданезіі[12], Бангладэш[13], Брунея[14], Ганы[15], Пакістана[16], Саудаўскай Аравіі[17], Усходняга Тымора[18].
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
4 × 4 | |
---|
6 × 6 | |
---|
8 × 8 | |
---|
10 × 10 | |
---|