У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Малінаро.
Эдуар Малінаро (фр.: Édouard Molinaro; 13 мая 1928, Бардо, Францыя — 7 снежня 2013) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Лаўрэат прэміі «Залаты глобус» (1980) у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Клетка для дзівакоў», за гэты ж фільм намінаваўся на «Оскар» як лепшы рэжысёр і лепшы аўтар сцэнарыя. Вядомы найперш камедыямі з удзелам Луі дэ Фюнэса («Аскар» і інш.), «Мой дзядзька Бенжамэн», «Дракула — бацька і сын», «Клетка для дзівакоў». Актыўна працаваў да самай смерці. У 1996 годзе яго кінематаграфічная праца была ўшанавана Прэміяй Французскай кінаакадэміі імя Рэнэ Клера за выдатную працу ў кіно.
Жыццё і творчасць
Паходзіў з сям'і сярэдняга класу. Захапляўся кіно з самага дзяцінства. Пачаў здымаць яшчэ падлеткам. Пры стварэнні сваіх фільмаў часта карыстаўся адаптацыямі тэатральных п'ес. Сцэнарыі сваіх фільмаў амаль заўсёды пісаў сам. Меў рэпутацыю сціплага чалавека і перфекцыяніста ў працы.
Памёр ва ўзросце 85 гадоў ад лёгачнай недастатковасці. Удава — актрыса Мары-Элен Брэя (Marie-Hélène Breillat).
Фільмаграфія (як рэжысёра)
Кіно
Дакументальныя фільмы
- 1946 : Уцёкі / Évasion
- 1948 : Шыкоўны спадар / Un monsieur très chic
- 1948 : Кола / Le Cercle
- 1949 : Слова ў плоці / Le Verbe en chair
- 1950 : Бяспечны гонар L'honneur est sauf
- 1953 : Лепшая частка / La Meilleure Part
- 1953 : Красавіцкія дарогі / Chemins d'avril
- 1954 : Свінцовы акумулятар / L'Accumulateur au plomb
- 1955 : Чацвёрты зарок / Quatrième vœu
- 1956 : Тавары гэтага свету / Les Biens de ce monde
- 1957 : 17 выклікаў / Appelez le 17
- 1957 : Алхімікі / Les Alchimistes
Мастацкія фільмы
- 1958 : Спінай да сцяны / Le Dos au mur
- 1959 : Жанчыны знікаюць / Des femmes disparaissent
- 1959 : Сведка ў горадзе / Un témoin dans la ville
- 1960 : Дзяўчына на лета / Une fille pour l'été
- 1961 : Смерць прыгажуні / La Mort de Belle
- 1962 : Ворагі / Les Ennemis
- 1962 : Сем смяротных грахоў / Les Sept Péchés capitaux
- 1962 : Арсэн Люпэн супраць Арсэна Люпэна / Arsène Lupin contre Arsène Lupin
- 1964 : Чароўная ідыётка / Une ravissante idiote
- 1964 : Паляванне на мужчыну / La Chasse à l'homme
- 1965 : Калі пралятаюць фазаны / Quand passent les faisans
- 1967 : Скура шпіёна / Peau d'espion
- 1967 : Аскар / Oscar
- 1969 : Замарожаны / Hibernatus
- 1969 : Мой дзядзька Бенжамэн / Mon oncle Benjamin
- 1970 : З воляй за плячыма / La Liberté en croupe
- 1971 : Самыя пяшчотныя прызнанні / Les Aveux les plus doux
- 1972 : Мандарын / La Mandarine
- 1973 : Банда закладнікаў / Le Gang des otages
- 1973 : Зануда / L'Emmerdeur
- 1974 : Іронія лёсу / L'Ironie du sort
- 1975 : Ружовы тэлефон / Le Téléphone rose
- 1976 : Дракула — бацька і сын / Dracula père et fils
- 1977 : Чалавек, які спяшаецца / L'Homme pressé
- 1978 : Клетка для дзівакоў / La Cage aux folles
- 1979 : Кажыце, мне цікава! / Cause toujours… tu m'intéresses!
- 1980 : Спакуснікі / Les Séducteurs
- 1980 : Клетка для дзівакоў 2 / La Cage aux folles 2
- 1982 : За 100 кускоў нічога не атрымаеце… / Pour 100 briques t'as plus rien…
- 1984 : Так, як ёсць / Just the Way You Are
- 1985 : Палас / Palace
- 1985 : Таемнае каханне / L'Amour en douce
- 1988 : Налева ад ліфта / À gauche en sortant de l'ascenseur
- 1992 : Вячэра / Le Souper
- 1996 : Нягоднік Бамаршэ / Beaumarchais, l'insolent
- 2007 : Dirty Slapping
Тэлевізійныя фільмы
- 1979 : Небяспечная спагада / La Pitié dangereuse
- 1981 : У добрым масле / Au bon beurre (серыял)
- 1983 : Чырвоная ўдава / La Veuve rouge
- 1986 : Ілюзіі кахання / Le Tiroir secret (міні-серыял)
- 1986 : Спадар майстар / Un métier de seigneur
- 1988 : Прысады ў святле месяца / La Ruelle au clair de lune
- 1988 : Манон Раланд / Manon Roland
- 1989 : Вялікія сем'і / Les Grandes Familles (міні-серыял)
- 1989 : Дурман ператварэнняў / Rausch der Verwandlung (міні-серыял)
- 1991 : Праклятае каханне Лейзенбога / L'Amour maudit de Leisenbohg
- 1992 : Пакінутая жанчына / La femme abandonnée
- 1995 : Што ведала Мэйсі / Ce que savait Maisie
- 1999 : Нора / Nora
- 1999 : Выпаўшыя з гнязда / Tombé du nid
- 2001 : Нана / Nana
- 2003 : Выпадковы чалавек / Un homme par hasard
- 2005 : Сям'я як нішто іншае / Une famille pas comme les autres
Іншыя працы для тэлебачання
- Спадарыня следчы / Madame le Juge (серыял, некалькі серый)
- Кладзін / Claudine (серыял, чатыры серыі)
- H (серыял, некалькі серый)
- Апякун / Le Tuteur (серыял, некалькі серый)
Прэміі і ўзнагароды
- 1980 : Прэмія Залаты глобус за лепшы фільм на замежнай мове (фільм «Клетка для дзівакоў»)
- 1996 : Прэмія Рэнэ Клэра Французскай кінаакадэміі
Цікавыя факты
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|