Шанха́й Ма́стэрс 2016 (англ.: Shanghai Masters 2016, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 25 верасня 2016 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзясятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у шосты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200, з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу чатырох дзён з 30 жніўня па 2 верасня 2016 года на арэне Метрадром у Барнслі, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (106 прафесійных снукерыстаў і 6 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на Шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
З васьмі ўладальнікаў уайлдкард у 1/16 фіналу прайшоў толькі 16-гадовы Юань Сыцзюнь, які разграміў Мартына Гоўлда ў першым матчы з лікам 5:0. Стывен Магуайр з Шатландыі выканаў максімальны брэйк у матчы ўайлдкард-раўнда супраць Сюя Ічэня, за што атрымаў узнагароду ў £2000 за найвышэйшую серыю на турніры і дадатковыя £5000 паводле правілаў пераходнага максімуму на рэйтынгавых турнірах. Гэты максімум стаў трэцім у кар'еры Магуайра, 120-м у гісторыі снукера, другім — у сезоне, чацвёртым — у 2016 годзе і трэцім максімальным брэйкам на Шанхай Мастэрс. Леташні пераможцаКайрэн Уілсан саступіў у першым раўндзе Майклу Холту з лікам 2:5, а леташні фіналіст Джад Трамп прайграў Майклу Уайту ў 1/8 фіналу з лікам 3:5. Лідар сусветнага рэйтынгуМарк Сэлбі, які перамог на Шанхай Мастэрс 2011 года, павялічыў свае рэкорды па колькасці выхадаў у чвэрцьфіналы (у сёмы раз) і па колькасці выхадаў у паўфіналы (у шосты раз) шанхайскага турніру, а ў паўфінальным матчы ён перайграў другога нумара рэйтынгу Сцюарта Бінэма, які ў трэці раз запар дайшоў да паўфіналу гэтага спаборніцтва, з лікам 6:5 і выйшаў у другі фінал Шанхай Мастэрс. Другім фіналістам стаў пераможца Шанхай Мастэрс 2013 годаДзін Цзюньхуэй, які ў чацвёрты раз запар дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі спаборніцтва ў Шанхаі і перамог у паўфінале Стывена Магуайра з лікам 6:3. Такім чынам, фінал стаў паўтарэннем апошняга фінальнага паядынку чэмпіянату свету, дзе Сэлбі перамог Дзіна з лікам 18:14.
Першым двухразовым пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Скота Дональдсана (5:4), Марка Алена (5:2), Майкла Холта ў чвэрцьфінале (5:3), Стывена Магуайра з Шатландыі ў паўфінальным матчы (6:3) і чэмпіёна свету Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, 29-гадовы кітаец выйграў свой 12-ы рэйтынгавы тытул, другі снукерны турнір запар (пасля перамогі на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку верасня) і першы рэйтынгавы тытул за два з паловай года (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу на 3 пазіцыі — з дзявятай на шостую.
Згодна з рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста адлюстроўвае суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Пры гэтым, снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, увогуле не атрымліваў рэйтынгавых ачкоў[11].
Дасягненне
Прызавыя
Пераможца
£85000
Фіналіст
£35000
Паўфіналісты
£19500
Чвэрцьфіналісты
£12000
1/8 фіналу
£8000
1/16 фіналу
£6000
1/24 фіналу
£3000
1/32 фіналу
£2000
1/48 фіналу
£500
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£200
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2000
Агульны прызавы фонд
£465200
Максімальны брэйк
£5000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£10500
Фармат турніру
На Шанхай Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 136 гульцоў, з якіх 122 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары. 64 удзельнікі — гульцы з нумарамі пасеву з 65 па 107, 15 снукерыстаў, якія не мелі рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не мелі нумара пасеву, а таксама 6 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў 30 жніўня 2016 года (менш чым за месяц да асноўнай стадыі). У ім снукерысты з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Другі круг праходзіў 31 жніўня 2016 года. Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), які праходзіў 1 верасня 2016 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 2 верасня 2016 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых выпадковых гульцоў з тых, якія прайшлі кваліфікацыю[4][12].
Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу расцягнутыя на тры дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай[5][13].
У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2016 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.
19 верасня на Шанхайскай гранд-сцэне пачаліся паядынкі асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2016, якія гуляліся на працягу дзвюх сесій за чатырма сталамі адначасова. Першы дзень уключаў у сябе 4 матчы ўайлдкард раўнда і 4 матчы 1/16 фіналу. Дэбютант турніру Энтані Мак-Гіл, які здабыў свой першы рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Індыі ў пачатку сезона[40], з лікам 5:0 і брэйкам у 133 балы ў пятым фрэйме разграміў кітайскага аматара Чэня Цзыфаня, які ўжо ў трэці раз запар сустрэў няўдачу ў папярэднім раўндзе шанхайскага спаборніцтва[24]. Майкл Холт, які дайшоў да паўфінальнай стадыі Шанхай Мастэрс 2013 года[41], перамог іншага аматара Сюя Сы з лікам 5:1, саступіўшы ў першай партыі і ўзяўшы наступныя пяць з брэйкамі ў 63 і 107 ачкоў. У 1/16 фіналу Марка Фу з Ганконга, які восем разоў выступаў на Шанхай Мастэрс, але толькі аднойчы дайшоў да чвэрцьфіналу[42], гуляў супраць Дэвіда Гілберта, які ў другі раз пасля 2013 года патрапіў у асноўную стадыю шанхайскага рэйтынгавага спаборніцтва[43]. 14-ы сеяны азіят, які дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету ў канцы папярэдняга сезона[44], упэўнена пачаў паядынак, выйграўшы першыя тры фрэймы з брэйкамі ў 119 і 79 балаў. Гілберт адказаў дзвюма соценнымі серыямі ў 117 і 115 ачкоў, пасля чаго Марка Фу выйграў шостую партыю падыходам у 70 балаў і зрабіў лік 4:2, але англічанін здзейсніў камбэк, узяўшы тры апошнія фрэймы з брэйкам у 50 балаў у вырашальнай партыі і ўпершыню выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[42]. У другім матчы 1/16 фіналу пераможца шанхайскага турніру 2008 года[45]Рыкі Уолдэн сустракаўся з 25-гадовым Майклам Уайтам з Уэльса, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі ў 2014 годзе[46]. Уайт, які займаў 21-е месца ў рэйтынгу[47], адкрыў лік, пасля чаго яго апанент выйграў другі фрэйм з брэйкам у 63 балы, а валійскі снукерыст пакінуў за сабой дзве наступныя партыі, зрабіўшы сэнчуры ў 113 ачкоў у чацвёртай партыі. 9-ы сеяны Рыкі Уолдэн выйграў два наступныя фрэймы з серыямі ў 53 і 62 балы, зрабіўшы лік 3:3, пасля чаго снукерысты абмяняліся буйнымі брэйкамі — 101 ачко ў Уайта і 98 ачкоў у Уолдэна. У вырашальнай партыі дамінаваў валіец, пасля чаго Уолдэн павінен быў шукаць памылку апанента ў пазіцыйнай гульне. Уайт двойчы памыліўся і пакінуў снукерысту з Англіі свабодны шар, але Рыкі Уолдэн не здолеў скарыстацца сваёй магчымасцю, два разы не забіўшы прамыя шары ў кутнія лузы, і дазволіў праціўніку перамагчы і ў другі раз выйсці ў наступны раўнд[46][48].
Падчас вячэрняй сесіі першага гульнявога дня былі згуляны яшчэ два матчы ўайлдкард раўнда і два матчы 1/16 фіналу. 17-ы нумар рэйтынгу[47]Мартын Гоўлд, які дайшоў да чвэрцьфіналу Шанхай Мастэрс у 2015 годзе[49], быў пераможаны 16-гадовым аматарам Юанем Сыцзюнем з лікам 5:0. Юань зрабіў брэйкі ў 111, 65 і 48 балаў, у другі раз выйшаўшы ў 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру на чэмпіёна свету Марка Сэлбі. У канцы сакавіка Гоўлд таксама гуляў супраць тады яшчэ 15-гадовага кітайца ў 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая і таксама саступіў з лікам 0:5[50]. У яшчэ адным матчы ўайлдкард-раўнда гулялі два кітайскія гульцы: Лян Вэньбо, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс 2009 года[51] і займаў 19-ы нумар у рэйтынгу[47], і дэбютант турніру Ху Хаа, які ў трэці раз атрымаў уайлдкард для ўдзелу ў рэйтынгавым спаборніцтве, але да гэтага не выйграваў у рэйтынгавых матчах[52][53]. 29-гадовы Лян узяў першы фрэйм з брэйкам у 80 ачкоў, а яго апанент пакінуў за сабой дзве наступныя партыі з серыяй у 63 балы. Лян Вэньбо выйграў яшчэ тры фрэймы з брэйкам у 76 ачкоў, зрабіўшы лік 4:2 на сваю карысць, пасля чаго Ху Хаа здабыў перамогу ў сёмай партыі з пераможнай серыяй у 68 ачкоў, але больш дасведчаны прафесіянал пакінуў за сабой восьмы фрэйм і з лікам 5:3 выйшаў у 1/16 фіналу на пяціразовага чэмпіёна светуРоні О’Салівана. Пераможца шанхайскага спаборніцтва 2012 года[54]Джон Хігінс з Шатландыі ў матчы 1/16 фіналу гуляў супраць Мэцью Сэлта, які ўпершыню прайшоў у 1/8 фіналу турніру ў 2015 годзе[55]. 23-ці сеяны Сэлт дамінаваў у першай частцы матча, выйшаўшы наперад з лікам 3:1 і брэйкамі ў 55 і 73 балы, пасля чаго 41-гадовы шатландзец выйграў наступны фрэйм з сэнчуры-брэйкам у 100 балаў, скараціўшы адставанне да аднаго ачка. У шостым фрэйме 31-гадовы англічанін зрабіў серыю ў 60 балаў, але чатырохразовы чэмпіён свету[56] выдрапаў ачко, дзякуючы клірэнсу ў 39 ачкоў, пасля чаго пакінуў за сабой яшчэ дзве партыі і з лікам 5:3 выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс у восьмы раз[54]. Фіналіст чэмпіянату свету[57]Дзін Цзюньхуэй гуляў супраць 22-гадовага Скота Дональдсана, які займаў 114-е месца ў сусветным рэйтынгу[47]. Дональдсан, які двойчы гуляў у 1/8 фіналу рэйтынгавых турніраў[58], дамінаваў у пачатку матча, выйшаўшы наперад з лікам 3:1, дзякуючы брэйкам у 56 і 42 ачкі, але пераможца шанхайскага турніру 2013 года[21] зраўняў лік з серыяй у 60 балаў, пасля чаго снукерысты абмяняліся фрэймамі, перавёўшы паядынак у вырашальную партыю. У дзявятым фрэйме шатландзец павёў брэйк пры ліку 16:41 і меў магчымасць зачысціць стол, але памыліўся на простым чорным шары пры двух чырвоных на стале і дазволіў 29-гадоваму кітайцу перамагчы ў матчы і выйсці ў 1/8 фіналу спаборніцтва ў чацвёрты раз запар[21][59].
20 верасня на Шанхай Мастэрс 2016 гуляліся яшчэ чатыры матчы ўайлдкард-раўнда і чатыры матчы 1/16 фіналу. У папярэднім раўндзе фіналіст першага розыгрышу шанхайскага турніру 2007 года[22]Раян Дэй з Уэльса ўпэўнена перамог аматара Ма Біна з лікам 5:1 і брэйкамі ў 72, 107, 108 і 87 балаў. 46-ы сеяны дэбютант[33]Курт Мэфлін таксама ўпэўнена перайграў іншага кітайскага аматара Гуаня Чжэня з лікам 5:1. На шляху да перамогі прадстаўнік Нарвегіі зрабіў брэйкі ў 53, 60 і 96 ачкоў. Фіналіст Шанхай Мастэрс 2014 года[60]Марк Ален з Паўночнай Ірландыі гуляў у 1/16 фіналу супраць шатландцаЭнтані Мак-Гіла, які займаў 18-е месца ў рэйтынгу[47]. Мак-Гіл пачаў матч з атакі ў 34 ачкі, але 7-ы сеяны спаборніцтва выдрапаў фрэйм на апошнім чорным, пасля чаго шатландскі снукерыст зрабіў брэйк у 52 балы ў другой партыі, але таксама саступіў яе Алену, які выканаў серыю ў 53 ачкі і выйшаў наперад з лікам 2:0. Пасля гэтага 30-гадовы снукерыст з Паўночнай Ірландыі дамінаваў у матчы, выйграўшы яшчэ тры фрэймы з серыяй у 55 балаў і здабыўшы ўпэўненую перамогу з лікам 5:0 і месца ў 1/8 фіналу ў пяты раз у кар'еры[60]. Дзеючы пераможца[61]Кайрэн Уілсан сустракаўся з Майклам Холтам, які быў пасеяны пад 28-м нумарам. 38-гадовы Холт адкрыў лік у паядынку і зрабіў яго 2:0 на сваю карысць з брэйкам у 69 балаў, пасля чаго ішоў наперадзе ў трэцяй партыі, калі Уілсан дапусціў 10 памылак пры выхадзе з снукера, але першы сеяны спаборніцтва, які займаў 14-ы нумар у сусветным рэйтынгу[47], пакінуў за сабой фрэйм і скараціў адставанне. Майкл Холт, які дайшоў да паўфіналу Шанхай Мастэрс у 2013 годзе[41], выйграў яшчэ два фрэймы, пасля чаго Кайрэн выканаў сэнчуры-брэйк у 101 бал, паспрабаваўшы вярнуцца ў гульню, але яго апанент таксама адказаў серыяй у 101 ачко і зрабіў лік 5:2, у чацвёрты раз запар выйшаўшы ў 1/8 фіналу шанхайскага рэйтынгавага спаборніцтва[41][62].
У вячэрняй сесіі другога гульнявога дня на арэне былі згуляны яшчэ два матчы 1/16 фіналу і два матчы ўайлдкард-раўнда. 20-ы нумар рэйтынгу[47]Стывен Магуайр упэўнена перайграў кітайца Сюя Ічэня, які перамог на аматарскім Мастэрс да спаборніцтва і ўпершыню гуляў на рэйтынгавым турніры[63], з лікам 5:0. У трэцім фрэйме паядынку шатландзец выканаў максімальны брэйк, які стаў 120-м афіцыйным максімумам у гісторыі снукера, другім — у сезоне, чацвёртым — у 2016 годзе, трэцім максімальным брэйкам на Шанхай Мастэрс, трэцяй серыяй у 147 ачкоў у кар'еры Магуайра, у тым ліку другой на тэрыторыі Кітая пасля максімума на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2008 года[64]. Апроч брэйка, які прынёс 35-гадоваму Стывену Магуайру £7000, ён выканаў серыі ў 130, 50 і 104 балаў. Дэбютант спаборніцтва[34]Сцюарт Кэрынгтан, які займаў 61-е месца ў сусветным рэйтынгу[47], таксама разграміў Ню Чжуана, які ў трэці раз атрымаў уайлдкард ад арганізатараў Шанхай Мастэрс[25], з лікам 5:1. У першай партыі 26-гадовы англічанін зрабіў брэйк у 141 бал, пасля чаго таксама выканаў серыі ў 76, 135 і 76 ачкоў і прайшоў у 1/16 фіналу. Чэмпіён свету[57] і лідар рэйтынгу[47]Марк Сэлбі гуляў супраць Юаня Сыцзюня, які прайшоў праз уайлдкард-раўнд, у 1/16 фіналу. Пераможца шанхайскага турніру 2011 года[65] зрабіў лік 3:0 з брэйкам у 76 ачкоў, пасля чаго малады кітаец выканаў сэнчуры ў 100 балаў і размачыў лік, аднак 33-гадовы снукерст з Англіі выйграў яшчэ дзве партыі з серыяй у 52 балы ў апошнім фрэйме і з лікам 5:1 прайшоў у другі раўнд у сёмы раз у кар'еры[65]. 11-ы сеяны спаборнітцва Роні О’Саліван сустракаўся з Лянам Вэньбо з Кітая, з якім гуляў у фінальным паядынку Шанхай мастэрс 2009 года, калі здабыў перамогу з лікам 10:5[66]. 29-гадовы азіят, які пасля фіналу 2009 года не праходзіў далей за 1/16 фіналу шанхайскага турніру[51], адкрыў лік, узяўшы доўгую першую партыю, пасля чаго пяціразовы чэмпіён свету[67] зрабіў брэйк у 84 балы ў другім фрэйме, але англічанін дапускаў шмат памылак, што дазволіла 20-му сеянаму Ляну Вэньбо выйсці наперад з лікам 4:1. 40-гадовы О'Саліван пакінуў за сабой шостую партыю з брэйкам у 65 ачкоў, пасля чаго пачаў дамінаваць у матчы, а кітайскі снукерыст страціў некалькі шанцаў скончыць паядынак пераможнай серыяй. З брэйкамі ў 42 і 56 балаў англічанін выйграў яшчэ тры фрэймы і з лікам 5:4 выйшаў у 1/8 фіналу спаборніцтва ўпершыню з 2011 года на Майкла Холта[68][69][70].
21 верасня на Шанхайскай гранд-сцэне гуляліся 8 астатніх матчаў 1/16 фіналу спаборніцтва. Другі нумар сусветнага рэйтынгу[47]Сцюарт Бінэм, які выйграў тытул у Шанхаі ў 2014 годзе[20], атрымаў упэўненую перамогу над Джэймі Джонсам з Уэльса, які ў трэці раз удзельнічаў на шанхайскім турніры[71], з лікам 5:0. Такім чынам, 40-гадовы Бінэм, які дайшоў да фіналу чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку верасня[72], у рэкордны дзявяты раз выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[20] на Дэвіда Гілберта дзякуючы брэйкам у 54, 112 і 124 ачкі, а валійскі снукерыст здолеў набраць толькі 36 балаў за ўвесь паядынак. Таксама з лікам 5:0 Бары Хокінс, пасеяны пад 15-м нумарам, атрымаў упэўненую перамогу над Робертам Мілкінсам. Паўфіналіст Шанхай Мастэрс 2013 года[73] выканаў серыі ў 50, 78 і 85 ачкоў і ў трэці раз выйшаў у другі раўнд гэтага спаборніцтва[73]. Алістэр Картэр, які атрымаў перамогу на World Open і вярнуўся ў топ-16 у пачатку сезона[74], перамог прадстаўніка НарвегііКурта Мэфліна з лікам 5:1 і брэйкамі ў 53 і 104 балы, выйшаўшы ў 1/8 фіналу ў чацвёрты раз[75]. Такім чынам, 37-гадовы англічанін, які патрапіў на Шанхай Мастэрс упершыню з 2013 года[75], выйшаў у другі раўнд спаборніцтва на Джона Хігінса. 8-ы сеяны турніру Ніл Робертсан з Аўстраліі гуляў супраць валійца Раяна Дэя, які дайшоў да фіналу першага розыгрышу Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[22]. Снукерыст з Уэльса адкрыў лік, а яго апанент, які з дзевяці папярэдніх выступаў на турніры толькі чатыры разы праходзіў далей за першы раўнд[18], выдрапаў другую партыю на апошнім чорным шары і зраўняў лік. Гульня складалася з шматлікіх памылак, але 36-гадовы Дэй быў больш паспяховым і выйграў тры наступныя фрэймы, пасля чаго не страціў сваю перавагу і давёў паядынак да перамогі з лікам 5:2, у пяты раз запар і ў восьмы раз у кар'еры выйшаўшы ў 1/8 фіналу шанхайскага турніру[22], у той час як Ніл, які здабыў перамогу на Рыга Мастэрс у пачатку сезона[76], саступіў у 1/16 фіналу ў трэці раз запар[18][77].
Падчас вячэрняй сесіі вызначаліся апошнія ўдзельнікі наступнага раўнда. Трэці нумар сусветнага рэйтынгу[47]Шон Мёрфі, які даходзіў да паўфіналаў турніраў 2009 і 2012 гадоў[19], гуляў супраць шатландцаСтывена Магуайра. Шатландскі снукерыст, які дайшоў да паўфінальнай стадыі розыгрышу 2008 года[78], узяў першы фрэйм з брэйкам у 65 балаў, пасля чаго 34-гадовы англічанін, які не прайграваў раней за 1/8 фіналу шанхайскага спаборніцтва з 2008 года[19], зрабіў серыю ў 57 ачкоў у другой партыі, але яго апанент адказаў падыходам у 62 балы і давёў фрэйм да перамогі, зрабіўшы лік 2:0. Пасля гэтага 35-гадовы Магуайр, які выканаў максімум у матчы ўайлдкард-раўнда, выйграў яшчэ тры фрэймы з брэйкамі ў 75, 121 і 40 ачкоў і скончыў паядынак разгромам з лікам 5:0, у шосты раз выйшаўшы ў 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс на Бары Хокінса[78]. Двухразовы фіналіст спаборніцтва[79]Джад Трамп гуляў супраць дэбютанта[32]Бэна Вуластана. Трамп, які займаў чацвёрты нумар у рэйтынгу[47], пакінуў за сабой першыя тры фрэймы з з брэйкам у 88 балаў, пасля чаго 27-гадовы Вуластан здзейсніў серыю ў 54 ачкі, але Трамп выдрапаў і наступную партыю, пасля чаго давёў паядынак да перамогі з лікам 5:0 і ў трэці раз выйшаў у 1/8 фіналу шанхайскага рэйтынгавага спаборніцтва на Майкла Уайта[79]. Фіналіст Шанхай Мастэрс 2011 года[80]Марк Уільямс з Уэльса сустракаўся з 33-гадовым кітайцамМэем Сівэнем, які патрапіў у мэйн-тур у 2016 годзе[81]. Двухразовы чэмпіён свету[82] адкрыў лік і выйграў другую партыю на апошнім чорным шары, пасля чаго Мэй, які займаў 112-ы радок у рэйтынгу[47], выйграў чатыры наступныя фрэймы з брэйкамі ў 73 і 76 балаў. 41-гадовы Уільямс пакінуў за сабой наступную партыю, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, але кітайскі снукерыст выканаў сэнчуры-брэйк у 117 балаў у восьмым фрэйме і здабыў перамогу з лікам 5:3, упершыню выйшаўшы ў 1/8 фіналу турніру на Раяна Дэя[83]. Апанентам 11-га нумара рэйтынгу[47]Джо Пэры, які гуляў у чвэрцьфінале Шанхай Мастэрс 2012 года[84], быў Сцюарт Кэрынгтан, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю Шанхай Мастэрс[34]. 26-гадовы Кэрынгтан, які прадэманстраваў выдатную гульню ў уайлдкард-раўндзе, узяў першыя два фрэймы з падыходам у 57 ачкоў, пасля чаго Пэры, які дайшоў да фіналу World Open у пачатку сезона[74], дамінаваў у матчы і пакінуў за сабой чатыры партыі запар з брэйкамі ў 58, 64 і 52 ачкі. Самаму ўзроставаму ўдзельніку спаборніцтва заставаўся толькі адзін фрэйм да перамогі пры ліку 4:2 на яго карысць, але дэбютант шанхайскага спаборніцтва[34] перахапіў ініцыятыву і з пераможнымі серыямі ў 78, 85 і 100 балаў выйграў тры партыі запар і з лікам 5:4 упершыню выйшаў у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на Марка Сэлбі[34][85].
Праграма чацвёртага гульнявога дня Шанхай Мастэрс 2016 года ўключала ў сябе матчы 1/8 фіналу. 26-ы сеяны спаборніцтва Раян Дэй гуляў супраць кітайцаМэя Сівэня, які ўпершыню патрапіў у 1/8 фіналу спаборніцтва рэйтынгавага ўзроўню[83]. Кітаец адкрыў лік з серыяй у 79 балаў, а Дэй выйграў два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 55 і 102 ачкі, выйшаўшы наперад з лікам 2:1. 33-гадовы азіят зраўняў лік, пакінуўшы за сабой чацвёртую партыю, пасля чаго былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу[86] ўзяў тры фрэймы запар з брэйкамі ў 107 і 82 балы і здабыў перамогу ў матчы з лікам 5:2, у чацвёрты раз у кар'еры і ўпершыню з 2009 года выйшаўшы ў чвэрцьфінальную стадыю шанхайскага турніру[22]. 3-ці сеяны турніру Сцюарт Бінэм сустракаўся з Дэвідам Гілбертам, які займаў 22-гі нумар у рэйтынгу[47]. Чэмпіён свету 2015 года[87] ўзяў першыя тры фрэймы, зрабіўшы серыю ў 55 балаў і выйграўшы другое ачко на апошнім чорным шары, пасля чаго 35-гадовы Гілберт размачыў лік, пакінуўшы за сабой чацвёрты фрэйм з брэйкам у 79 ачкоў. Бінэм выйграў наступную партыю з падыходам у 68 балаў, пасля чаго фіналіст International Championship 2015 года[88] зноў скараціў адставанне да двух ачкоў, але Сцюарт скончыў паядынак з лікам 5:2 перамогай у сёмым фрэйме і ў пяты раз у кар'еры і ў трэці раз запар выйшаў у чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс[20]. 37-гадовы Бары Хокінс гуляў супраць 19-га сеянага турніру Стывена Магуайра з Шатландыі. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу[86], які набраў выдатную форму на гэтым спаблорніцтве, дамінаваў з самага пачатку паядынка, павёўшы з лікам 4:1 і серыяй у 53 ачкі, пасля чаго Хокінс, які займаў 16-е месца ў рэйтынгу[47], выйграў два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 72 і 66 балаў, але Магуайр здзейсніў пераможны падыход у 91 бал у сёмай партыі і скончыў матч з лікам 5:2 на сваю карысць, у другі раз пасля 2008 года выйшаўшы ў чвэрцьфнал рэйтынгавага турніру на Шанхайскай гранд-сцэне[78]. 2-гі сеяны турніру Марк Сэлбі сустракаўся са Сцюартам Кэрынгтанам, які ніколі не падымаўся вышэй за 58-ы радок у рэйтынгу. Двухразовы чэмпіён свету[89] ўзяў верх у першай партыі з брэйкам у 87 ачкоў, а таксама быў блізкі да перамогі ў другой партыі пасля серыі ў 58 балаў, але 26-гадовы Сцюарт, выдрапаў партыю і зраўняў лік у матчы. Сэлбі дамінаваў у двух наступных фрэймах, выйграўшы іх з брэйкамі ў 120 і 73 балы, пасля чаго Кэрынгтан, які ўдзельнічаў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2015 года[90], выйграў пятую партыю з серыяй у 73 ачкі, скараціўшы адставанне да ліку 2:3. 33-гадовы лідар рэйтынгу павялічыў свой адрыў да двух ачкоў, пасля чаго яго апанент перамог у сёмым фрэйме на апошнім чорным шары, але Марк Сэлбі давёў матч да перамогі з лікам 5:3 і ў сёмы рэкордны раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс на Раяна Дэя[65][91].
У вячэрняй сесіі шосты нумар рэйтынгу[47]Марк Ален з Паўночнай Ірландыі сустракаўся з Дзінам Цзюньхуэем, які быў пасеяны на турніры пад 10-м нумарам. Ален, які перамог на Players Championship у сакавіку[92], адкрыў лік з брэйкам у 69 балаў, але кітаец дамінаваў у наступных партыях і выйграў чатыры ачкі запар з серыямі ў 54, 86 і 50 ачкоў, зрабіўшы лік 4:1. Дзін быў блізкі да перамогі і ў шостым фрэйме, выканаўшы серыю ў 56 балаў, пасля чаго яго апанент выдрапаў партыю з серыяй у 64 ачкі на апошнім чорным шары, але чэмпіён свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі[72] пакінуў за сабой сёмы фрэйм з брэйкам у 58 балаў і з лікам 5:2 у пяты раз у кар'еры і ў чацвёрты раз запар выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс[21]. Апанентам 16-га сеянага Алістэра Картэра быў адзін з самых тытулаваных снукерыстаў свету Джон Хігінс з Шатландыі. 37-гадовы англічанін выйграў два першыя фрэймы з брэйкам у 72 балы, пасля чаго Хігінс, які займаў 5-е месца ў сусветным рэйтынгу[47], пакінуў за сабой трэцюю партыю з серыяй у 61 ачко. Картэр выйграў яшчэ два фрэймы з серыямі ў 58 і 64 балы, зрабіўшы лік 4:1 на сваю карысць, пасля чаго шатландзец скараціў адставанне, пакінуўшы за сабой шостую партыю, а двухразовы фіналіст чэмпіянату свету[93] працягваў дамінаванне, узяўшы сёмы фрэйм з брэйкам у 67 ачкоў, і ў другі раз у сезоне перамог Джона Хігінса (пасля перамогі ў чвэрцьфінале World Open з лікам 5:0[94]), у трэці раз выйшаўшы ў чвэрцьфінал шанхайскага спаборніцтва на Сцюарта Бінэма[75]. Джад Трамп, які саступіў Кайрэну Уілсану ў фінальным паядынку леташняга спаборніцтва[95], гуляў супраць 21-га сеянага Майкла Уайта. Англічанін дамінаваў у першых партыях, выйшаўшы наперад з лікам 3:0 і серыямі ў 56 і 64 ачкі, але валійскі снукерыст, які перамог на адкрытым чэмпіянаце Індыі 2015 года[96], узяў верх у трох наступных фрэймах, зраўняўшы лік у матчы. Ключавы момант гульні наступіў у сёмай партыі, дзе фіналіст чэмпіянату свету 2011 года[97] меў камфортную перавагу, але 25-гадовы Майкл Уайт выдрапаў фрэйм на апошнім чорным шары з серыяй у 57 балаў, пасля чаго выйграў і пятае ачко запар, скончыўшы паядынак з лікам 5:3 на сваю карысць і ў другі раз выйшаўшы ў чвэрцьфінальную стадыю спаборніцтва на Стывена Магуайра[46]. 28-ы сеяны турніру Майкл Холт сустракаўся з былым лідарам рэйтынгу[86]Роні О’Саліванам. Холт, які выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на Рыга Мастэрс у пачатку сезона[76], адкрыў лік, але пераможца Шанхай Мастэрс 2009 года[66], які гуляў на сваім першым спаборніцтве ў сезоне, выйграў дзве першыя партыі з брэйкам у 64 ачкі, пасля чаго Холт узяў тры наступныя фрэймы з серыямі ў 103 і 57 балаў, выйшаўшы наперад з лікам 4:2. 40-гадовы О'Саліван, які здзейсніў камбэк у першым матчы турніру супраць Ляна Вэньбо, зрабіў падыход у 55 ачкоў у сёмай партыі, але яго апанент адказаў брэйкам у 64 балы і з лікам 5:2 у другі раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс на Дзіна Цзюньхуэя[41][98][99][100].
23 верасня на Шанхай Мастэрс 2016 года праходзілі паядынкі чвэрцьфінальнай стадыі. 3-ці сеяны Сцюарт Бінэм гуляў супраць Алістэра Картэра, якому саступіў у васьмі апошніх матчах паміж імі[101], у тым ліку паядынак першага раўнда чэмпіянату свету ў красавіку (9:10)[102] і матч 1/16 фіналу World Open у ліпені (3:5)[103]. Чэмпіён свету 2015 года[87], які перамог на шанхайскім турніры 2014 года і дайшоў да паўфіналу ў 2015 годзе[20], узяў першыя два фрэймы, пасля чаго Картэр, які выйшаў у чвэрцьфінал спаборніцтва ўпершыню з 2012 года[75], здабыў перамогу ў трэцяй партыі на апошнім чорным шары. 40-гадовы Бінэм дамінаваў у двух наступных фрэймах, узяўшы іх з брэйкамі ў 58 і 91 ачко, пасля чаго перамог у баявой шостай партыі і скончыў матч з лікам 5:1 на сваю карысць, у трэці раз запар прайшоўшы ў паўфінал гэтага турніру[20]. Чэмпіён свету[57]Марк Сэлбі гуляў супраць 24-га нумара сусветнага рэйтынгу[47]Раяна Дэя. Сэлбі, які рэкордныя пяць раз даходзіў да паўфіналаў Шанхай Мастэрс і перамог на турніры ў 2011 годзе[65], пакінуў за сабой першыя дзве партыі з серыяй у 52 балы, на што валійскі снукерыст адказаў брэйкам у 98 ачкоў, але лідар рэйтынгу[47] выйграў яшчэ два баявыя фрэймы і зрабіў лік 4:1 на сваю карысць. Дэй, які дайшоў да фіналу першага розыгрышу спаборніцтва ў 2007 годзе і пасля гэтага не праходзіў далей за чвэрцьфінальную стадыю[22], выйграў дзве наступныя партыі, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, а ў наступным фрэйме меў магчымасць павесці брэйк пасля таго, як яго апанент здзейсніў падыход у 43 балы, але дапусціў памылку, пасля чаго Марк Сэлбі давёў паядынак да перамогі з лікам 5:3 і ў шосты раз прайшоў у паўфінал Шанхай Мастэрс на Сцюарта Бінэма[65][104].
У вячэрняй сесіі 19-ы сеяны Стывен Магуайр з Шатландыі гуляў супраць 21-га нумара рэйтынгу[47]Майкла Уайта з Уэльса. Шатландскі снукерыст, які перамог у трох апошніх паядынках паміж гульцамі, выйграў першыя два фрэймы з брэйкам у 44 ачкі ў першай партыі і клірэнсам у 39 балаў у другой, пасля чаго 25-гадовы Уайт узяў трэці фрэйм, скараціўшы адставанне да ліку 1:2. Магуайр перамог у чацвёртай партыі на каляровых шарах, пасля чаго ўзяў верх у наступным фрэйме з серыямі ў 51 і 62 ачкі, а ў шостай партыі зачысціў стол з зялёнага па чорны шары пры ліку 39:59 і давёў матч да перамогі з лікам 5:1, у другі раз выйшаўшы ў паўфінал Шанхай Мастэрс[78]. Такім чынам, 35-гадовы шатландзец, які 5 разоў перамагаў на рэйтынгавых турнірах[105], прайграў усяго чатыры фрэймы ў чатырох матчах спаборніцтва. Апанент Магуайра па 1/2 фіналу вызначаўся ў паралельным паядынку паміж Дзінам Цзюньхуэем, адзіным кітайцам у чвэрцьфінале, і 28-м сеяным Майклам Холтам. Брэйкі ў 45, 53 і 46 балаў дапамаглі фіналісту чэмпіянату свету[57] выйсці наперад з лікам 2:0, пасля чаго англічанін, які саступіў Сяа Гадуну ў паўфінале Шанхай Мастэрс 2013 года[106], зраўняў лік, дзякуючы серыям у 77 і 50 ачкоў. Дзін зноў выйшаў наперад з брэйкам у 103 балы, пасля чаго вёў атаку ў шостай партыі, але спыніўся на 46 балах, а яго 38-гадовы апанент, які перамог леташняга чэмпіёна Кайрэна Уілсана і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О’Салівана, але шмат памыляўся ў гэтым матчы, здзейсніў клірэнс у 64 ачкі і выдрапаў фрэйм, зрабіўшы лік 3:3. Кітаец пакінуў за сабой сёмы фрэйм з брэйкамі ў 61 і 38 ачкоў, а пры ліку 34:32 у восьмай партыі Холт дапусціў памылку пры ўдары па чорным шары з пазнакі і дазволіў праціўніку давесці матч да перамогі падыходам у 30 ачкоў і ў трэці раз за чатыры гады выйсці ў паўфінал шанхайскага турніру[21][107][108][109].
У першым паўфінальным матчы спаборніцтва, якія гуляліся да шасці перамог у фрэймах у адрозненне ад папярэдніх стадый, сустрэліся два першыя нумары сусветнага рэйтынгу[47]англічанечэмпіён свету[57]Марк Сэлбі і папярэдні чэмпіён свету[87]Сцюарт Бінэм. Сэлбі, які перамог Бінэма ў чвэрцьфінале першага розыгрышу Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[118], адкрыў лік, а яго апанент, які быў мацней за Марка Сэлбі ў першым раўндзе шанхайскага спаборніцтва ў 2009 годзе[118], пакінуў за сабой другі фрэйм з серыяй у 67 балаў. 33-гадовы лідар рэйтынгу[47] выйшаў наперад з лікам 3:1, дзякуючы брэйкам у 76 і 65 ачкоў, а Бінэм, які ў трэці раз запар гуляў у паўфінале спаборніцтва, здабыўшы тытул у 2014 годзе[20], перахапіў ініцыятыву пасля перапынку і дамінаваў у наступных чатырох партыях, выйграўшы іх з брэйкамі ў 67, 123, 72 і 87 балаў і зрабіўшы лік 5:3 на сваю карысць. Пераможца Шанхай Мастэрс 2011 года[65] ўзяў верх у доўгай дзявятай партыі, якая пераламіла ход гульні, пасля чаго пакінуў за сабой дзясяты фрэйм з брэйкамі ў 68 і 63 ачкі, зраўняўшы лік і перавёўшы паядынак у вырашальную партыю, а таксама дамінаваў у адзінаццатым фрэйме, зрабіўшы падыход у 43 балы і скончыўшы матч пераможнай серыяй у 20 ачкоў. Такім чынам, Марк Сэлбі выйшаў у другі фінал Шанхай Мастэрс у кар'еры[65] і меў магчымасць выйграць два рэйтынгавыя турніры запар пасля перамогі на Пол Хантэр Класік у канцы жніўня[119][120].
У матчы вячэрняй сесіі паміж Дзінам Цзюньхуэем і Стывенам Магуайрам вызначаўся другі фіналіст спаборніцтва ў Шанхаі. Кітаец, які выйграў пяць апошніх паядынкаў паміж гульцамі і не прайграваў апаненту з 2009 года[121], адкрыў лік, аднак Магуайр, які займаў другое месца ў рэйтынгу з 2008 да 2010 года[122][86], але вылецеў з топ-16 у канцы папярэдняга сезона[123], пакінуў за сабой два наступныя фрэймы, выйшаўшы наперад з лікам 2:1. Дзін, які дайшоў да фіналу чэміянату свету ў маі[57], зраўняўся з апанентам да перапынку, дзякуючы брэйку ў 63 балы, пасля чаго зрабіў падыход у 50 ачкоў у наступнай партыі, але шатландскі снукерыст выдрапаў фрэйм з серыяй у 58 балаў, вярнуўшы сабе лідарства. Пасля гэтага пераможца адзінаццаці рэйтынгавых спаборніцтваў дамінаваў каля стала, а брэйкі ў 58, 47, 46 і 44 ачкі дапамаглі яму пакінуць за сабой чатыры партыі запар і скончыць паядынак з лікам 6:3 на сваю карысць і ў другі раз выйсці ў фінал Шанхай Мастэрс[21]. Такім чынам, кітаец пакінуў магчымасць выйграць два снукерныя тытулы запар пасля перамогі на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку месяца[72][124][125][126].
«Я адчуваю сябе так, нібыта вярнуўся ў 2013 год. Перамога на двух турнірах запар — гэта незвычайна».
«Я адчуваў у сябе сілы ў апошнім фрэйме. Марк спарабаваў зрабіць камбэк і ён вельмі моцны ў абарончай гульне, таму спрабаваў паставіць снукера. Ён рабіў кожны ўда такім складаным для мяне, што я проста спрабаваў патрапіць у чырвоны шар і ўсё».
«Гэты турнір у Шанхаі вельмі асаблівы. Ён праходзіць з 2007 года і я шмат чаму навучыўся тут. Я заўсёды шчаслівы перамагаць на турнірах у Кітаі».
25 верасня ў фінальным паядынку, які праходзіў у дзвюх сесіях да 10 перамог у фрэймах, сустрэліся 10-ы сеяны Дзін Цзюньхуэй і лідар сусветнага рэйтынгу[47]Марк Сэлбі. Фінал стаў паўтарэннем фіналу чэмпіянату свету, які праходзіў у маі і ў якім Сэлбі атрымаў упэўненую перамогу, адразу выйшаўшы наперад з лікам 6:0, не дазволіўшы апаненту ніводнага разу зраўняцца з сабой ў ліку і сокнчыўшы паядынак з лікам 18:14 на сваю карысць[57]. Да гэтага снукерысты яшчэ два разы гулялі ў фіналах турніраў на Цзянсу Класік 2008, дзе Дзін перамог з лікам 6:5[128], і на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2012 года, дзе кітаец быў мацней з лікам 9:6[129]. Дзін Цзюньхуэй нарадзіўся ў 1987 годзе і стаў прафесіяналам у 2003 годзе[130]. У 2005 годзе ён выйграў два першыя рэйтынгавыя турніры — адкрыты чэмпіянат Кітая[131] і чэмпіянат Вялікабрытаніі, які стаў яго першай перамогай на турніры Трайной кароны[132]. У 2009 годзе кітайскі снукерыст стаў двухразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі[133], а ў 2011 годзе перамог на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс[134]. Да лета 2013 года ён стаў уладальнікам шасці рэйтынгавых тытулаў[116], а ў сезоне 2013/2014 ён выйграў пяць спаборніцтваў рэйтынгавага ўзроўню, у тым ліку Шанхай Мастэрс 2013 года[135], паўтарыўшы рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых турніраў у сезоне 1990/1991[136]. Услед за гэтым рушыў працяглы спад у кар'еры Дзіна і да чэмпіянату свету 2016 года ён не даходзіў да фіналаў рэйтынгавых турніраў[57], але ў сезоне 2014/2015 тры тыдні займаў першае месца ў рэйтынгу[137]. Такім чынам, гэты фінал стаў другім рэйтынгавым фіналам кітайскага снукерыста ў 2016 годзе. У верасні 2016 года ён стаў чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі і меў магчымасць выйграць два запар снукерныя турніры[72]. Марк Сэлбі нарадзіўся ў 1983 годзе і стаў прафесіяналам у 1999 годзе[138]. У 2003 годзе выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі[139], а ў 2007 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету[140], пасля чаго ў 2008 годзе стаў пераможцам Мастэрс[141] і першага рэйтынгавага спаборніцтва — адкрытага чэмпіянату Уэльса[142]. У 2010 годзе ён у другі раз перамог на Мастэрс[143], у 2011 годзе здабыў тытул Шанхай Мастэрс[144] і ўпершыню стаў лідарам сусветнага рэйтынгу[144], а ў сезоне 2012/2013 стаў пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі[145] і трохразовым чэмпіёнам Мастэрс[146]. У 2014[147] і 2016 гадах[57] перамагаў на чэмпіянатах свету і, такім чынам, з'яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў, якія выйгравалі ўсе тытулы Трайной кароны[148]. Да гэтага фіналу сумарна больш за тры гады займаў першае месца ў рэйтынгу і выйграў восем рэйтынгавых туніраў[112], у тым ліку апошняе спаборніцтва Пол Хантэр Класік і меў магчымасць выйграць два рэйтынгавыя турніры запар упершыню з 2013 года, калі Дзін здабыў тры рэйтынгавыя тытулы запар[119].
Марк Сэлбі адкрыў лік з брэйкам у 74 балы, а яго кітайскі апанент пакінуў за сабой другі фрэйм з сэнчуры ў 115 ачкоў, пасля чаго лідар сусветнага рэйтынгу[47] выйграў яшчэ дзве партыі з серыяй у 108 ачкоў, выйшаўшы наперад з лікам 3:1. Пасля перапынку Дзін дамінаваў у паядынку, выйграўшы ўсе астатнія фрэймы першай сесіі з брэйкамі ў 53, 59, 52 і 75 ачкоў, і зрабіў лік 6:3 на сваю карысць. У вячэрняй сесіі Сэлбі выйграў стартавы фрэйм з серыяй у 76 ачкоў, другую партыю з сэнчуры-брэйкам у 102 балы і трэці фрэйм запар з падыходам у 53 ачкі і, такім чынам, зраўняў лік у паядынку, а яго апанент не набраў ніводнага ачка за тры партыі. Дзін Цзюньхуэй адказаў брэйкам у 97 балаў у трынаццатым фрэйме матча і зрабіў лік 7:6 на сваю карысць да апошняга перапынку ў матчы, пасля чаго дамінаваў у наступных партыях, выйграўшы яшчэ два ачкі з серыямі ў 52 і 63 балы і выйшаўшы наперад на тры фрэймы — 9:6. У шаснаццатай партыі кітаец зрабіў падыход у 46 ачкоў і наблізіўся да перамогі, пасля чаго Сэлбі спрабаваў выдрапаць партыю пошукам снукероў, але Дзін скончыў фрэйм і матч перамогай з лікам 10:6, стаўшы першым двухразовым пераможцам Шанхай Мастэрс у гісторыі спаборніцтва. Такім чынам, 29-гадовы азіят выйграў 12-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, зраўняўшыся з Нілам Робертсанам па гэтым паказчыку, у той час як толькі пяць снукерыстаў у гісторыі перамагалі больш чым на 12-ці турнірах рэйтынгавага ўзроўню за сваю кар'еру[149]. Апроч таго, Дзін выйграў свой першы рэйтынгавы тытул за два з паловай гады пасля таго, як перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2014 годзе[136], а таксама атрымаў 85 тысяч фунтаў стэрлінгаў за перамогу і падняўся ў сусветным рэйтынгу на тры радкі — з дзявятага месца на шостае[150]. 33-гадовы Марк Сэлбі, які да гэтага выйграў у пяці рэйтынгавых фіналах запар саступіў у фінале рэйтынгавага спаборніцтва ўпершыню з вясны 2014 года, калі ў вырашальным паядынку World Open прайграў Шону Мёрфі[151][127][152][153].
Снукерысты тры разы гулялі ў фіналах прафесійных спаборніцтваў, і ў першых двух выпадках перамогу святкаваў Дзін. На запрашальным турніры Цзянсу Класік 2008 года ён перамог у вырашальным фрэйме (6:5)[128], а ў фінальным паядынку рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Уэльса 2012 года ён быў мацней за Сэлбі з лікам 9:6[129]. Апошні раз снукерысты сустракаліся ў фінале чэмпіянату свету 2016 года, дзе Марк Сэлбі перамог з лікам 18:14[57].
Для Дзіна Цзюньхуэя фінал Шанхай Мастэрс стаў 16-м рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага ён выйграў 11 тытулаў рэйтынгавага ўзроўню і прайграў у 4-х фіналах[116][157]. У прафесійнай кар'еры Марка Сэлбі гэты фінал стаў 17-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў толькі 8 тытулаў, 8 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках спаборніцтваў[112][158].
Дзін у другі раз выйшаў у фінал Шанхай Мастэрс пасля перамогі на турніры 2013 года над Сяа Гадунам у фінальным паядынку з лікам 10:6[135]. Сэлбі таксама перамагаў на шанхайскім турніры 2011 года, перайграўшы Марка Уільямса ў напружаным вырашальным матчы з лікам 10:9 і выйшаў у другі фінал гэтага спаборніцтва[144]. Такім чынам, у 2016 годзе адзін з снукерыстаў павінен быў стаць двухразовым пераможцам Шанхай Мастэрс упершыню ў гісторыі гэтага турніру[1].
У 39 матчах Шанхай Мастэрс гульцы аформілі 34 соценныя брэйкі, што на 11 сэнчуры больш, чым у 2015 годзе[160][161]. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 156 брэйкаў, што ў сярэднім азначае 4 паўсоценныя серыі ў матчы[5].
Лідарамі па колькасці соценных брэйкаў сталі паўфіналіст турніру Стывен Магуайр і чвэрцьфіналіст Раян Дэй, якія зрабілі па 4 сэнчуры-брэйкі. Па колькасці серый «50+» лідарамі сталі фіналісты Дзін Цзюньхуэй (21 брэйк) і Марк Сэлбі (16 брэйкаў). Прыз за найвышэйшую серыю, зробленую ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Стывен Магуайр, які аформіў максімальны брэйк у 147 балаў у матчы ўайлдкард-раўнда супраць Сюя Ічэня, за што таксама атрымаў дадатковую грашовую ўзнагароду ў £5000 паводле правілаў пераходнага прыза за максімум[17].
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Дзін выйграў свой дванаццаты рэйтынгавы тытул у кар'еры[116]. Гэтая перамога стала першым поспехам рэйтынгавага ўзроўню для кітайца за два з паловай гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 года)[136].
↑关于推荐运动员参加世界职业斯诺克赛事的通知(кіт.)(недаступная спасылка). cbsa.org. CBSA (19 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2016. Праверана 4 кастрычніка 2016.