Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які перайграў на сваім шляху да тытула Энтані Дэйвіса (5:2), Шоката Алі (5:2), Пола Суіні ў чвэрцьфінале (5:1), Браяна Моргана ў паўфінальным матчы (6:5) і Стывена Лі ў фінальным паядынку з лікам 9:2. Такім чынам, 23-гадовы англічанін выйграў свой 14-ы прафесійны і сёмы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першае рэйтынгавае спаборніцтва больш, чым за паўтара года (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі ў лютым 1998 года).
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру значна павысіўся ў параўнанні з China International 1999 на £45,180 і склаў £300,680. Прызавыя пераможцы павысіліся на £8,000, склаўшы £50,000.
↑ абвгдЛічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
↑Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
Уайлдкард раўнд
Тры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Кай, Пан Вэйго і Дай Ханьлінь. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць трох выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Пітэра Лайнса, Энтані Дэйвіса і Марка Фу.