Рыга Мастэрс 2016 (англ.: Riga Masters 2016, таксама вядомы як Kaspersky Riga Masters 2016 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 24 чэрвеня 2016 года на арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Турнір стаў трэцім розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 2014 годзе і да гэтага праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship. Кампанія Kaspersky lab у трэці раз запар спансавала Рыга Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў €200,000, з якіх €50,000 атрымаў пераможца.
Прызавы фонд турніру павысіўся на €75,000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам, склаўшы €200,000. Колькасць прызавых грошай пераможцы турніру павысілася ў параўнанні з леташнім розыгрышам ўдвая, склаўшы €50,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
Дасягненне
Прызавыя
Пераможца
€50000
Фіналіст
€25000
Паўфіналісты
€15000
Чвэрцьфіналісты
€6000
1/8 фіналу
€3000
1/16 фіналу
€1400
1/32 фіналу
€700
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
€2000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
€200
Агульны прызавы фонд
€200000
Максімальны брэйк
£25000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£9000
Фармат турніру
На Рыга Мастэрс 2016 прынялі ўдзел 128 гульцоў, з якіх 112 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары (2 — уладальнікі ўайлдкард). 124 гульцы — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард і іхніх апанентаў, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён з 3 па 4 чэрвеня 2016 года (за 2.5 тыдні да асноўнай стадыі) на арэне Гільд Хол у Прэстане, Англія. Матчы з удзелам уладальнікаў уайлдкард (Таццяна Васільева і Дарэн Морган) гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу пары былі размеркаваныя паводле выпадковага лёсавання. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 62 снукерысты, да якіх далучыліся 4 удзельнікі адкладзеных матчаў 1/64 фіналу.
Такім чынам, 62 пераможцы кваліфікацыйнага этапа і 2 пераможцы адкладзеных матчаў кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Улічваючы, што пары 1/32 фіналу вызначаліся паводле лёсаваня кваліфікацыі, то ўся сетка турніру была сфарміравана паводле выпадковага лёсавання. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу трох дзён (другі і трэці раўнды праходзілі ў адзін дзень, таксама як і тры апошнія стадыі) на Арэне Рыга.
У 61 матчы асноўнай стадыі Рыга Мастэрс гульцы аформілі 31 соценны брэйк. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 190 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.1 паўсоценных серый у матчы.
Лідарам па колькасці соценных серый і па колькасці серый «50+» стаў пераможца турніру Ніл Робертсан, які зрабіў 4 сэнчуры-брэйкі і 18 паўсоценных брэйкаў. Фіналіст Майкл Холт і паўфіналіст Марк Уільямс аформілі 13 і 12 паўсоценных серый адпаведна. Мартын О'Донэл выканаў найвышэйшы брэйк на спаборніцтве ў 138 балаў ў матчы другога раўнда супраць Джымі Робертсана.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.