Рыга Мастэрс (англ.: Riga Masters; да 2016 года: Адкрыты чэмпіянат Рыгі (англ.: Riga Open)) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2014 годзе і два гады праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на Арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Прызавы фонд спаборніцтва 2018 года склаў £259,000.
У 2018 годзе турнір праходзіў на працягу трох дзён у канцы чэрвеня, а ў нядзелю былі згуляныя чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.
Фармат Рыга Мастэрс 2018 года ўключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў у Вялікабрытаніі на працягу чатырох дзён за некалькі тыдняў да пачатку асноўнай стадыі і ў якім прымалі ўдзел 128 снукерыстаў. У асноўную стадыю патрапілі 64 пераможцы кваліфікацыйнага раўнда, якія гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу.
Ніл Робертсан з'яўляецца двухразовым пераможцам турніру, выйграўшы тытулы ў 2016 і 2018 гадах.
Вынікі
Фармат
|
Адкрыты чэмпіянат Рыгі (нізкарэйтынгавы ў рамках PTC)
|
Рыга Мастэрс (рэйтынгавы)
|
Год |
Месца |
Пераможца |
Фіналіст |
Фінальны лік |
Паўфіналісты |
Чвэрцьфіналісты |
Прызавы фонд |
К-ць удзельнікаў
|
2014 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Марк Сэлбі |
Марк Ален |
4:3 |
Бары Хокінс Энтані Мак-Гіл |
Джад Трамп Пітэр Эбдан Марка Фу Шон О’Саліван |
Агульны: €125,000 Пераможца: €25,000 |
128
|
2015 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Бары Хокінс |
Том Форд |
4:1 |
Грэм Дот Бэн Вуластан |
Лян Вэньбо Алан Мак-Манус Раян Дэй Мэцью Сэлт |
Агульны: €125,000 Пераможца: €25,000 |
128
|
2016 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Ніл Робертсан |
Майкл Холт |
5:2 |
Марк Уільямс Дарэн Морган |
Сяа Гадун Энтані Мак-Гіл Джон Эстлі Джад Трамп |
Агульны: €200,000 Пераможца: €50,000 Найвышэйшы брэйк: €2,000 |
Увогуле: 128 Асноўная стадыя: 66
|
2017 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Раян Дэй |
Стывен Магуайр |
5:2 |
Марк Уільямс Кен Доэрці |
Эндру Хігінсан Энтані Мак-Гіл Джо Пэры Марк Джойс |
Агульны: £227,000 Пераможца: £50,000 Найвышэйшы брэйк: £2,000 |
Увогуле: 128 Асноўная стадыя: 68
|
2018 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Ніл Робертсан |
Джэк Лісоўскі |
5:2 |
Стывен Магуайр Сцюарт Кэрынгтан |
Рыкі Уолдэн Кайрэн Уілсан Грэм Дот Крыс Уэйклін |
Агульны: £259,000 Пераможца: £50,000 Найвышэйшы брэйк: £2,000 |
Увогуле: 128 Асноўная стадыя: 68
|
Фіналісты турніру
Статыстыка паводле краін
Рэкорды
Дасягненні гульцоў
Усе розыгрышы
- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 2, Ніл Робертсан (2016, 2018).
- Найбольшая колькасць фіналаў
- 2, Ніл Робертсан (2016, 2018).
- Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 2, Бары Хокінс (2014, 2015), Марк Уільямс (2016, 2017), Ніл Робертсан (2016, 2018), Стывен Магуайр (2017, 2018).
- Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 3, Энтані Мак-Гіл (2014, 2016, 2017).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
- 4, Марк Уільямс (2014, 2015, 2016, 2017).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
- 5 (усе розыгрышы), Марк Уільямс.
|
---|
Усе турніры | |
---|