Усхо́д (трансліт.: Uschod, руск.: Восток, нарматыўная назва — Усход)[1] — прыпыначны пункт Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны ў пасёлку Усход; на лініі Асіповічы I — Русіно, паміж прыпыначным пунктам Сераднякі і прыпыначным пунктам Шалавічы.