Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — дэкларацыя, якая была прынята і абвешчана Генеральнай АсамблеяйАрганізацыі Аб’яднаных Нацый10 снежня1948 года ў Парыжы. Прыняўшы гэтае рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў-членаў Арганізацыі абнародаваць тэкст Дэкларацыі і зрабіць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння, галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палітычным статусе краін або тэрыторый». Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Касан.
Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, тым не менш 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не прагаласавала супраць, але 8 устрымаліся. Гэта наступныя краіны: