Прадстаўні́к АБСЕ па свабо́дзе СМІ — пасада па адсочванні развіцця СМІ ва ўсіх 57 дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Прадстаўнік рыхтуе паведамленні пры спробах парушэнняў свабоды слова, адстойвае поўную адпаведнасць з прынцыпамі АБСЕ і абавязкамі, датычнымі свабоды слова і прэсы.
У выпадку сур’ёзных парушэнняў прадстаўнік (-ца) спрабуе наўпрост скантактавацца з дзяржавай-парушальніцай і іншымі зацікаўленымі бакамі, дае ацэнку фактам і судзейнічае ў вырашэнні праблемы.
Прадстаўнік (-ца) збірае і атрымлівае звесткі па сітуацыі са СМІ з розных крыніц, у тым ліку ад краін-удзельніц, недзяржаўных і медыйных арганізацый.
Офіс прадстаўніка знаходзіцца ў Вене і мае 15 супрацоўнікаў.
Пасада прадстаўніка па свабодзе СМІ складае адзін з чатырох міжнародных механізмаў па спрыянні свабодзе слова. Астатнія тры — Адмысловы дакладчык ААН па свабодзе слова і думкі, Адмысловы дакладчык па свабодзе слова ААД і Адмысловы дакладчык па свабодзе слова Афрыканскі камітэт па правах чалавецтва і чалавека. штогоду яны выдаюць супольны даклад з апісаннем сусветных праблем з волевыяўленнем[1].
Прадстаўнікі па свабодзе СМІ
Зноскі
Спасылкі