Прыняты 16 снежня1966 года, уступіў у сілу 23 сакавіка1976 года. З’яўляецца міжнароднай дамовай і мае абавязковую сілу для 172 дзяржаў-удзельніц, станам на жнівень 2017 года[1]. Акрамя дзяржаў-удзельніц, пакт падпісаны яшчэ 7 краінамі[2]. Дакумент абавязвае паважаць грамадзянскія і палітычныя правы людзей, уключаючы права на жыццё, свабоду рэлігіі, свабоду слова, свабоду сходаў, выбарчыя правы, правы на належную прававую працэдуру, справядлівае судовае разбіральніцтва і гэтак далей[3]. Нагляд за выкананнем пакта ажыццяўляе Камітэт па правах чалавека ААН.
У змесце дакумента ўтрымліваюцца наступныя аспекты:
Артыкул 17 — забарона ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё, недатыкальнасць жылля, таямніца карэспандэнцыі і абарона ад незаконных замахаў на гонар і рэпутацыю;
Артыкул 20 — забарона прапаганды вайны і выступаў на карысць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай нянавісці, якія ўяўляюць сабой падбухторванне да дыскрымінацыі, варожасці або гвалту;