Вёска
Тонава
Тонава на карце Беларусі ±
|
То́нава[1] (трансліт.: Tonava, руск.: Тоново) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 40 км у напрамку на поўнач ад горада Стоўбцы, за 71 км ад Мінска.
Гісторыя
Вядома з пачатку XVI стагоддзя як маёнтак Тонва князёў Алелькавічаў у Віленскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Паміж 1566—1572 гадамі князь Юрый Алелькавіч заснаваў мястэчка Слабада Тонава (сучасная вёска Слабодка). З 1600 года ва ўласнасці Радзівілаў, з 1616 года Ю. Капчэўскага, з 2-й паловы XVII стагоддзя — Рдулкоўскіх, з 2-й паловы XVIII стагоддзя — Багушэвічаў і Сліжняў. У 1700 годзе ў Тонве заснавана уніяцкая царква святога Юрыя, якая пазней была перавезена ў Слабодку. З 1793 года вёска ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе было 39 двароў, 208 жыхароў, карчма. З 1861 года вёска ў Слабодскай, з 1878 года ў Рубяжэвіцкай воласці Мінскага павета. У 1897 годзе ў вёсцы 78 двароў, 519 жыхароў. З 1921 года Тонава ў Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства Польшчы, з 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года вёска ў Івянецкім, з 17 красавіка 1962 года ў Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці.
Насельніцтва
- 1795 год — 208 жыхароў, 39 двароў.
- 1897 год — 519 жыхароў, 78 двароў.
- 2000 год — 450 жыхароў, 182 двары.
- 2002 год — 435 жыхароў, 180 двароў.
- 2009 год — 354 жыхары.
Памятныя мясціны
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|