Вёска
Слабодка
Слабодка на карце Беларусі ±
|
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Слабодка.
Слабо́дка[2] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.
Геаграфічнае становішча
Размешчана на рацэ Уса за 11 км на паўночны захад ад Рубяжэвічаў, за 70 км на захад ад Мінска.
Гісторыя
Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Літвенскага сельсавета[3], да 28 мая 2013 года — у склад Цясноўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
У 2008 г. вёска налічавала 71 жыхара[5], ў 2013 г. — 54 жыхары.
Славутасці
На тэрыторыі вёскі размешчана Царква велікамучаніка Георгія Перамаганосца пабудовы канца 1880-х[6], старыя могілкі з пахаваннямі XIX стагоддзя з каталіцкімі надмагіллямі і яго новая частка з праваслаўнымі надмагіллямі XX стагоддзя, возера, сажалка. Уезд і выезд з вёскі перасякаецца ракой Усай.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|