Таццяна Міхайлаўна (Майсееўна) Ліёзнава (руск.: Татья́на Миха́йловна (Моисе́евна) Лио́знова; 20 ліпеня 1924, Масква — 29 верасня 2011, Масква) — савецкі кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1984).
Біяграфія
Нарадзілася ў Маскве 20 ліпеня 1924 г. у сям'і Майсея Аляксандравіча і Іды Ізраілеўны Ліёзнавай.
Пасля школы Таццяна Ліёзнава паступіла ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, але правучылася там усяго адзін семестр, пасля чаго паступіла ў ВГIК на курс С. А. Герасімава і Т. Ф. Макаравай. Па заканчэнні выпрабавальнага семестра педагогі вырашылі яе адлічыць, бо палічылі, што ў яе невялікі жыццёвы досвед і што яго недастаткова для прафесіі рэжысёра. Аднак Таццяна Міхайлаўна змагла пераканаць педагогаў у адваротным, паказаўшы свае навучальныя працы.
У 1949 годзе Ліёзнава скончыла рэжысёрскі факультэт ВГІКа, атрымаўшы дыплом з адзнакай.
Рэжысёрскія працы
- 1958 — Памяць сэрца
- 1961 — Еўдакія
- 1963 — Ім скараецца неба
- 1965 — Рана раніцай
- 1967 — Тры таполі на Плюшчысе
- 1973 — Сямнаццаць імгненняў вясны
- 1980 — Мы, ніжэйпадпісаныя
- 1981 — Карнавал
- 1986 — Канец свету з наступным сімпозіумам
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|