Саратаўскі дзяржаўны універсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (руск.: Саратовский государственный университет имени Н. Г. Чернышевского) — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Расіі, найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова горада Саратава. Заснаваны ў 1909 годзе.
Гісторыя ўніверсітэта
Законапраект аб адкрыцці ўніверсітэта ў Саратаве быў зацверджаны Мікалаем II10 чэрвеня1909 г. Гэтая падзея зрабілася магчымай дзякуючы настойлівасці саратаўскай грамадскасці, адміністрацыі і прэм’ер-міністра П. А. Сталыпіна. Навучальная ўстанова была адкрыта 6 снежня1909 як Імператарскі Мікалаеўскі ўніверсітэт. Галоўны архітэктар-будаўнік навучальных карпусоў універсітэта — К. Л. Мюфкэ. Першыя 8 гадоў свайго існавання ён складаўся толькі з аднаго факультэта — медыцынскага. Пастановай Часовага ўрада ад 1 ліпеня 1917 г. былі створаны фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты[1]. У кастрычніку 1923 універсітэт быў перайменаваны ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Н. Г. Чарнышэўскага.
Першы рэктар універсітэта — Васіль Іванавіч Разумоўскі — урач, навуковец і грамадскі дзеяч. Ва ўніверсітэце працаваў вядомы рускі ўрач і мемуарыст Пётр Галер. Першапачаткова ў склад універсітэта ўваходзіў толькі адзін медыцынскі факультэт. Пазней ў 1917 годзе адкрыліся фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты. З 1918 па 1921 год на агранамічным факультэе працаваў заснавальнік расійскай генетыкі Мікалай Іванавіч Вавілаў. У 1922 годзе агранамічны факультэт быў ператвораны ў самастойны Сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 годзе медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыцынскі інстытут. У 1931 годзе на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права быў створаны Інстытут савецкага права, сёння з’яўляецца Саратаўскай Дзяржаўнай акадэміяй права. У гэтым жа годзе педагагічны факультэт стаў Педагагічным інстытутам.
Структура ўніверсітэта
Факультэты
Біялагічны факультэт
Геаграфічны факультэт
Геалагічны факультэт
Механіка-матэматычны факультэт
Сацыялагічны факультэт
Факультэт замежных моў і лінгвадыдактыкі
Факультэт камп’ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій
Факультэт нана- і біямедыцынскіх тэхналогій
Факультэт нелінейных працэсаў
Факультэт педагогікі пачатковай і адмысловай адукацыі
Факультэт псіхалогіі
Фізічны факультэт
Філасофскі факультэт
Эканамічны факультэт
Юрыдычны факультэт
Інстытуты ўніверсітэта
Балашоўскі інстытут
Інстытут археалогіі і культурнай спадчыны
Інстытут дадатковага прафесійнага ўтварэння
Інстытут мастацтваў
Інстытут гісторыі і міжнародных адносін (былы гістарычны факультэт)
Інстытут адкрытай адукацыі
Інстытут рызык
Інстытут фізічнай культуры і спорту
Інстытут філалогіі і журналістыкі (былы факультэт філалогіі і журналістыкі)
Інстытут хіміі (былы хімічны факультэт)
Міжрэгіянальны інстытут грамадскіх навук
Навукова-даследчы Інстытут прыродазнаўчых навук
Навукова-даследчы інстытут грамадазнаўства
Навукова-адукацыйны інстытут оптыкі і біяфатонікі
Адукацыйна-навуковы інстытут нанаструктур і біясістэм