Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Перм.
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны ў 1953 годзе як Молатаўскі горны інстытут. Разам з перайменаваннем горада Молатаў у Перм ў 1957 годзе, універсітэт змяніў назву на Пермскі горны інстытут.
У 1960 годзе інстытут быў ператвораны ў Пермскі політэхнічны інстытут.
Указам Міністэрства навукі, вышэйшай школы і тэхнічнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ад 7 снежня1992 года № 1119 інстыт быў ператвораны ў Пермскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
У 2017 годзе Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт атрымаў права самастойна ствараць дысертацыйныя саветы і прысуджаць навуковыя ступені.[1]