Мікалай Іванавіч Вавілаў |
---|
Мікалай Вавілаў у 1933 годзе |
Дата нараджэння |
13 (25) лістапада 1887[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
26 студзеня 1943(1943-01-26)[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Бацька |
Ivan Vavilov[d] |
Жонка |
E. I. Barulina[d][8] |
Дзеці |
Q129938425?[9] |
Род дзейнасці |
батанік, біёлаг, падарожнік-даследчык, генетык, географ, навуковы работнік, аграном |
Навуковая сфера |
біялогія |
Месца працы |
УАСГНІЛ, Усесаюзнае геаграфічнае таварыства, Усесаюзны інстытут раслінаводства, Інстытут генетыкі АН СССР |
Навуковая ступень |
доктар біялагічных навук (1934[5]) |
Навуковае званне |
прафесар акадэмік АН СССР акадэмік АН УССР акадэмік УАСГНІЛ |
Альма-матар |
|
Вядомы як |
стваральнік вучэнняў пра сусветныя цэнтры паходжання культурных раслін і пра імунітэт раслін, закона гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў, сеткі навуковых устаноў па біялогіі і сумежным навукам |
Член у |
|
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Вавілаў.
Мікалай Іванавіч Вавілаў (13 (25) лістапада 1887, Масква, Расійская імперыя — 26 студзеня 1943, Саратаў, СССР) — расійскі і савецкі вучоны-генетык, батанік, селекцыянер, географ, акадэмік АН СССР, АН УССР, УАСГНДЛ. Прэзідэнт (1929—1935), віцэ-прэзідэнт (1935—1940) УАСГНДЛ, прэзідэнт Усесаюзнага геаграфічнага таварыства (1931—1940), заснавальнік (1920) і нязменны да моманту арышту дырэктар Усесаюзнага інстытута раслінаводства (1930—1940), дырэктар Інстытута генетыкі АН СССР (1930—1940), член экспедыцыйнай камісіі АН СССР, член калегіі Наркамзема СССР, член прэзідыума Усесаюзнай асацыяцыі ўсходазнаўства. У 1926—1935 гадах член Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР, у 1927—1929 гг. — член Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. Старэйшы брат С. І. Вавілава.
Арганізатар і ўдзельнік батаніка-агранамічных экспедыцый, якія ахапілі большасць кантынентаў (акрамя Аўстраліі і Антарктыды), у ходзе якіх выявіў старажытныя крыніцы формаўтварэння культурных раслін. Стварыў вучэнне аб сусветных цэнтрах паходжання культурных раслін. Абгрунтаваў вучэнне аб імунітэце раслін, адкрыў закон гамалагічных шэрагаў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў. Унёс істотны ўклад у распрацоўку вучэння аб біялагічным відзе. Пад кіраўніцтвам Вавілава была створана найбуйнейшая ў свеце калекцыя насення культурных раслін. Ён заклаў асновы сістэмы дзяржаўных выпрабаванняў сартоў палявых культур. Сфармуляваў прынцыпы дзейнасці галоўнага навуковага цэнтра краіны па аграрных навуках, стварыў сетку навуковых устаноў у гэтай галіне.
Загінуў у гады сталінскіх рэпрэсій. На падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў быў арыштаваны ў 1940 годзе, у 1941 годзе — асуджаны і прысуджаны да расстрэлу, які пасля быў заменены 20-гадовым тэрмінам зняволення. У 1943 годзе памёр у турме. У 1955 годзе пасмяротна рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ Nikolai Vavilov // Encyclopædia Britannica Праверана 23 лютага 2018.
- ↑ а б в г д е ё Колчинский Э. И. Николай Иванович Вавилов (1887–1943), Nikolay I. Vavilov (1887–1943) // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 3. — С. 85–89. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Бахтеев Ф. Х. Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 214–216. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Nikolay Ivanovich Vavilov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Асноўныя даты жыцця і дзейнасці М. І. Вавілава" // www.sgau.ru
- ↑ а б Бахтеев Ф. Х. Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 214–216. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Вавилов, Николай Иванович // Большая советская энциклопедия. Том 8. Буковые — Варле — 1927. — Т. 8. — С. 504.
- ↑ Савинова Т. А. Фонд академика Н.И. Вавилова в Российском государственном архиве экономики, The Archival Fund of Academician N.I. Vavilov in the Russian State Archive of Economy // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 4. — С. 104–111. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Рыбакова Е. В. От фотосинтеза к хроматографии (к юбилею историка науки д.х.н. Е.М. Сенченковой), From photosynthesis to chromatography (towards the anniversary of birth of E.M. Senchenkova, historian of science, Doctor of Chemical Sciences) // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 159–175. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2021-11008
- ↑ а б в Манойленко К. В. Н.И. Вавилов и ботаники-физиологи: линии взаимодействия (к 130-летию со дня рождения), N.I. Vavilov and the Botanists-Physiologists: Lines of Interactions (On the 130th Anniversary of his Birth) // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 4. — С. 86–95. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|