Сапра́ўдныя во́жыкі (Erinaceinae) — падсямействасысуноў у складзе сямействавожыкавыхатрадаEulipotyphla. Сучасныя вучоныя вылучылі 6 родаў сапраўдных вожыкаў, якія ўключаюць у сябе 30 прадстаўнікоў. З іх да нашых дзён дажылі 16 відаў з 5 родаў. Сапраўдныя вожыкі сустракаюцца ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, яны завезены чалавекам у Новую Зеландыю. Іх няма ў прыродзе Аўстраліі і Паўночнай ды Паўднёвай Амерыкі (вымерлы род Amphechinus калісьці прысутнічаў на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі). Сапраўдныя вожыкі маюць агульнага продка з землярыйкамі (сямейства Soricidae), а гімнуры, якія амаль не змяніліся за апошнія 15 млн гадоў, магчыма, з’яўляюцца прамежкавым звяном між імі[1]. Як і многія іншыя першыя сысуны, сапраўдныя вожыкі адаптаваныя да начнога спосабу жыцця[2]. Калючкі вожыкаў могуць нагадваць падобныя абарончыя органы іншых сысуноў, з якімі вожыкі не маюць блізкага сваяцтва: напрыклад, дзікабразаў (атрад грызуноў) або яхіднаў (атрад аднапраходных).
Апісанне
Сапраўдныя вожыкі лёгка пазнаюцца па іх калючках, якія ўяўляюць сабой полыя валасы, арагавелыя праз вялікую колькасць кераціну[3]. Калючкі вожыкаў не атручаныя, але вытрымліваюць значна большую нагрузку, чым калючкі іншых сысуноў, што робіць іх эфектыўным абарончым сродкам. Зрэшты, нармальны жыццёвы цыкл вожыка абавязкова ўключае ліньку: існуе адна поўная замена адносна мяккіх і рэдкіх калючак маладых вожыкаў на больш цвёрдыя і частыя калючкі дарослых, а таксама паступовая замена іх на працягу ўсяго жыцця. Празмернае выпадзенне калючак можа сведчыць аб тым, што жывёла хворая або знаходзіцца ў стане надзвычайнага стрэсу.
Усе віды сапраўдных вожыкаў маюць абарончую здольнасць да згортвання ў маленькі шар з адначасовым выстаўленнем усіх калючак[3]. Паколькі эфектыўнасць гэтай стратэгіі залежыць ад колькасці і трываласці калючак, некаторыя эфіопскія вожыкі, якія ў працэсе эвалюцыі паменшыліся ў памерах і сталі мець больш мяккія і лёгкія іголкі, больш схільныя да ўцёкаў ад драпежніка або нават да яго тарана ігламі, таму для гэтых эфіопскіх вожыкаў згортванне ў клубок з’яўляецца апошняй спробай выжыць. Розныя віды сапраўдных вожыкаў з’яўляюцца ахвярамі розных драпежнікаў: у той час, калі лясным вожыкам пагражаюць пераважна птушкі (асабліва совападобныя) і фрэткі, вожыкі меншага памеру, як, напрыклад, вушастыя, становяцца ахвярамі ліс, ваўкоў і мангуставых.
Сапраўдныя вожыкі пераважна вядуць начны спосаб жыцця, але некаторыя віды могуць быць актыўнымі ўдзень. Большую частку дня Erinaceinae спяць у кустах, траве або скалах, але большасць іх жыве ў гнёздах або норах. Зрэшты, жыллёвыя паводзіны сапраўдных вожыкаў змяняюцца ў залежнасці ад віду. Усе дзікія вожыкі маюць уласцівасць да ўпадання ў спячку, але яе наяўнасць ды працягласць залежаць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя, відавой прыналежнасці вожыка і колькасці з’едзенай ежы перад спячкай.
На спіне сапраўдных вожыкаў знаходзяцца дзве вялікія цягліцы, якія кантралююць пазіцыю калючак. Сярэдні вожык мае прыкладна ад 5000 да 6500 калючак, якія з’яўляюцца цвёрдымі звонку, але ўнутры змяшчаюць паветраны пухір. Калі жывёла зварочваецца ў клубок, калючкі на спіне абараняюць галаву, ногі ды жывот, якія імі не пакрытыя. Гэта апошняя, але вельмі эфектыўная, спроба абароны вожыкаў.
Вожыкі маюць даволі складаную сістэму вакальнай камунікацыі, якая ўключае ў сябе камбінацыю рохкання, сапення, піску ды іншых гукаў, якія вызначаюцца відавой прыналежнасцю.
У некаторых выпадках сапраўдныя вожыкі выконваюць рытуал змазвання. Калі жывёла вызначае новы пах, яна пачынае лізаць і кусаць яго крыніцу, затым з рота вожыка выдзяляецца пахучае пена, якую ён наносіць на свае калючкі з дапамогай языка. Мэта гэтых паводзін застаецца невядомай сучаснай навуцы, але некаторыя эксперты мяркуюць, што змазванне камуфліруе вожыкаў новым пахам на тэрыторыі яго распаўсюджвання і дае магчымасць змазаць іголкі меркаванымі ядам або крыніцай інфекцыі, каб мацней пашкодзіць драпежніка ў выпадку нападу. Змазванне часам называюць паліваннем, або энтынгам, з прычыны наяўнасці падобных паводзін у птушак.
Гэтак жа, як і апосумы, мышы і краты, сапраўдныя вожыкі маюць, у некаторай ступені, натуральны імунітэт супраць змяінага яду, бо маюць у сваёй цягліцавай сістэме бялокэрынацын. Зрэшты, эрынацын эфектыўны толькі супраць невялікіх доз яду, таму ўкус гадзюкавых можа быць фатальным[4]. Акрамя гэтага, сапраўдныя вожыкі з’яўляюцца адной з чатырох вядомых груп сысуноў, што маюць мутацыі, якія абараняюць ад яшчэ аднаго змяінага яду — α-нейратаксіну. Дзікі, медаеды, мангуставыя ды сапраўдныя вожыкі маюць змененыя нікацінавыя ацэтылхалінавыя рэцэптары, якія не могуць звязвацца з α-нейратаксінам. Што цікава, ва ўсіх гэтых груп жывёл мутацыі развіліся асобна і незалежна адна ад адной[5].
Асаблівасці біялогіі
Нюх
Нюхальныя зоны ў сапраўдных вожыкаў пакуль што не былі рупліва даследаваны. У сысуноў нюхальныя зоны галаўнога мозга знаходзяцца пад неакортэксам, што ўскладняе іх даследаванне. Зрэшты, магчымасць правядзення канкрэтных інвазійных прыжыццёвых даследаванняў (фактычна — вівісекцыі) залежыць, у тым ліку, і ад этычных фактараў. Па дадзеных неінвазійнай прыжыццёвай электраэнцэфалаграфіі сапраўдныя вожыкі падчас нюхання дэманструюць такую жа электрычную актыўнасць мозга, як і кошкі[6].
Падчас спячкітэмпература цела сапраўднага вожыка можа зніжацца да 2 °C. Калі жывёла абуджаецца ад спячкі, тэмпература яе цела павялічваецца з 2-5 °C назад да нармальных 30-35 °C[7].
Размнажэнне і тэрміны жыцця
У залежнасці ад відавой прыналежнасці тэрмін цяжарнасці сапраўдных вожыкаў вагаецца ў інтэрвале ад 35 да 58 дзён. Звычайна нараджаюцца 3-4 вожыкі ў відаў вялікага памеру і 5-6 у драбнейшых відаў. Як і ў многіх іншых жывёл, часта можа назірацца сітуацыя, калі дарослы вожык-самец забівае нованароджаных вожыкаў-самцоў.
Сапраўдныя вожыкі маюць адносна доўгі тэрмін жыцця для жывёл іх памеру. Буйнапамерныя віды жывуць 4-7 гадоў у дзікай прыродзе (зрэшты, зафіксаваныя некаторыя жывёлы, якія дажывалі да 16 гадоў), а драбнейшыя віды — 2-4 гады (4-7 гадоў ва ўмовах няволі). Для параўнання: мыш жыве прыкладна 2 гады, а вялікі пацук — 3-5 гадоў. Адсутнасць драпежнікаў і кантраляванне харчавання дазваляе працягнуць жыццё сапраўдных вожыкаў у няволі да 8-10 гадоў (у залежнасці ад памеру).
Сапраўдныя вожыкі нараджаюцца сляпымі з абарончай мембранай, якая пакрывае іх калючкі[8]. Гэта мембрана высыхае і сціскаецца на працягу некалькіх гадзін пасля нараджэння. Калючкі прарэзваюцца праз скуру пасля таго, як мембрана счышчаецца або адпадае[9].
Напрыклад, у Вялікабрытаніі галоўным паляўнічым на вожыкаў з’яўляецца барсук. Папуляцыя еўрапейскага вожыка ў Вялікабрытаніі значна ніжэйшая ў месцах кампактнага пражывання барсукоў, таму брытанскія таварыствы выратавання вожыкаў не адпускаюць іх пасля аказання дапамогі на тэрыторыі, заселеныя барсукамі[10][11].
Косткі сапраўдных вожыкаў часта знаходзяцца ў калепугача[12].
Утрыманне вожыкаў як хатніх жывёл у некаторых краінах (асабліва тых, дзе вожыкі не сустракаюцца ў прыродзе ці знаходзяцца пад пагрозай знікнення) рэгулюецца і, часам, нават абмяжоўваецца законам. Напрыклад, забаронена валодаць любымі сапраўднымі вожыкамі ў некаторых штатахЗША і муніцыпалітэтахКанады, прычым нават у тых адміністрацыйных адзінках, дзе ўтрыманне вожыкаў легальнае, патрабуецца спецыяльная ліцэнзія на іх развядзенне. У Еўропе жа падобныя абмежаванні не з’яўляюцца настолькі распаўсюджанымі і існуюць у Скандынавіі і Вялікабрытаніі, бо на гэтых тэрыторыях вожыкі знаходзяцца ва ўразлівым стане[13]. У Італіі забаронена трымаць у якасці хатніх жывёл дзікіх вожыкаў, але дазваляецца ўтрыманне экзатычных формаў і гібрыдаў[14].
Інтрадукцыя
На тэрыторыях, куды сапраўдныя вожыкі былі завезеныя, але дзе яны натуральна не сустракаліся, напрыклад, у Новай Зеландыі ці на астравахШатландыі, яны могуць стаць сапраўднай праблемай. У Новай Зеландыі вожыкі прыносяць значную шкоду мясцовым відам, уключаючы насякомых, смаўжоў, яшчарак і птушак, якія маюць гнёзды на зямлі, асабліва ўзбярэжных[15]. Як і многім іншым завезеным у Новую Зеландыю жывёлам, сапраўдным вожыкам для рэгулявання колькасці бракуе прыродных драпежнікаў.
Эрадыкацыя сапраўдных вожыкаў з такіх тэрыторый можа быць ускладнена. Спробы вынішчэння вожыкаў на заселеных рэдкімі птушкамі Знешніх Гебрыдскіх астравах сустрэлі рэзкія супраціў і асуджэнне з боку міжнароднай супольнасці. Эрадыкацыя пачалася ў 2003 г. з забойства 690 вожыкаў. Актывісты — абаронцы жывёл пачалі масавыя мерампрыемствы па іх выратаванні, якія праходзілі з пераменным поспехам. К пачатку 2007 г. была выдадзеная судовая забарона на забойства сапраўдных вожыкаў. У 2008 г. тактыка эрадыкацыі была зменена з забойстваў вожыкаў на іх адлоў з наступным вывазам на востраў Вялікабрытанія[16].
Рак вельмі распаўсюджаны сярод сапраўдных вожыкаў. Найбольш часта ў іх сустракаецца лускавата-клетачная карцынома. У адрозненні ад людзей, найчасцей лускаватыя клеткі распаўсюджваюцца ў вожыкаў з костак у парэнхіматозныя органы. Спробы хірургічнага лячэння не вельмі ўдалыя, бо для паспяховага выніку варта выдаліць значную частку касцявой масы вожыка.
Па меркаванні вучоных, стэатоз печані выклікаецца ў сапраўдных вожыкаў благім харчаваннем: вожыкі з задавальненнем любяць есці ежу, багатую на тлушч і цукар, што ў спалучэнні са страваваннем вожыкаў, прыстасаваным для пераварвання багатых на бялок і бедных на тлушч насякомых, вядзе да атлусцення, якое, у сваю чаргу, вядзе не толькі да стэатозу, але і да сардэчна-сасудзістых хвароб.
Сапраўдныя вожыкі вельмі рэдка пераносяць характэрнае скурнаегрыбковае захворванне, спецыфічнае для чалавека і іншых вожыкаў, якое з клінічнага пункту гледжання ўяўляе дэрмататрыхафітыю[18].
Вожыкі і людзі
Як і для большасці маленькіх сысуноў, што жывуць каля людзей, аўтамабілі ўяўляюць велізарную пагрозу для сапраўдных вожыкаў. Многія вожыкі гінуць падчас спроб пераходу дарог.
У Еўропе сапраўдныя вожыкі з’яўляюцца сысунамі, якія найчасцей за іншых гінуць у аўтамабільных катастрофах. У адпаведнасці з дадзенымі за перыяд з красавіка2008 г. па лістапад 2010 г., на 50 430 км дарог у Еўропе прыходзіліся 133 смерці сапраўдных вожыкаў. Вучоныя сабралі 135 шкілетаў вожыкаў на дарогах па ўсёй Ірландыі; было высветлена, што большасць загінулых была самцамі, прычым пік смяротнасці самцоў прыходзіўся на май і чэрвень, а пік смяротнасці самак — на чэрвень, ліпень і жнівень. Мяркуецца, што гэтыя пікі звязаныя з перыядам размнажэння сапраўдных вожыкаў і далейшымі іх міграцыямі[19].
У 2006 г. McDonald’s змяніў дызайн сваіх кантэйнераў для McFlurry на больш бяспечны для вожыкаў[20]. Раней сапраўдныя вожыкі ўшчамляліся ў кантэйнерах у спробах з’есці рэшткі ежы ў іх. Не маючы магчымасці вызваліцца, яны паміралі ад голаду. Хатнія вожыкі сутыкаюцца з падобнай праблемай, калі захрасаюць галавой у трубах (звычайна ў пустых катушках ад туалетнай паперы) і сноўдаюць па памяшканнях, не маючы магчымасці зняць іх. Уладальнікі вожыкаў называюць такі тып паводзін «т’юбінгам» і часта стымулююць яго, забяспечваючы вожыкаў чыстымі трубамі. Большасць гаспадароў, зрэшты, дастаткова адказная, каб прынамсі разрэзаць трубу ўздоўж яе даўжыні, каб вожык мог вызваліцца з яе пры жаданні. Аднак здараюцца выпадкі, калі вельмі цікаўныя людзі свядома пакідаюць жывёл у трубах на некалькі гадзін[21].
У п’есеШэкспіра «Макбет» (акт 4, сцэна 1), Другая Вядзьмарка кажа: «Thrice; and once the hedge-pig whined» (слова «вожык» вылучана тлустым шрыфтам), каб пазначыць сваю гатоўнасць пачаць заклінанне.
У навелеТэрэнса Хэнберы Уайта «Меч у камені», напісанай у 1938 г., хлопчык Уарт (або Бародаўка), які ператварыўся ў барсука, сустракае вожыка і пагражае з’есці яго (у 21 раздзеле). Жывёла абараняецца, згортваючыся ў шар, і абуджае ў хлопчыку спагаду праз спяванне папулярных вясковых песень. Затым высвятляецца, што Уарт бачыў гэтага вожыка раней, калі быў зусім малым і наведваў катэджчараўнікаМерліна (у 3 раздзеле). Калі Уарт даведваецца, што з’яўляецца насамрэч каралём Артурам, вожык прэзентуе яму пяць брудных лісцікаў у якасці падарунка на каранацыю (у 24 раздзеле). У навеле 1977 г. «Кніга Мерліна», якая пабачыла свет пасля смерці Уайта, Мерлін наведвае Артура перад яго апошняй бітвай з Мордрэдам і бярэ караля на сустрэчу з антрапаморфныміжывёламі з кнігі «Меч у камені», сярод якіх ёсць і вожык.
У навеле Рычарда Адамса «Жыхары пагоркаў», напісанай у 1972 г., вожыкі з’яўляюцца персанажамі адной з гісторый, што трусы распавядаюць адно аднаму: трусы згадваюць, як аднойчы бачылі гібель вожыка ў аўтакатастрофе.