Макбет (Macbeth), Мак Бетад мак Фіндляйх (шатл. гэл.: Mac Bethad mac Findláich; 1005 — 15 жніўня 1057) — кароль Шатландыі (1040—1057) з Марэйскай дынастыі. Стаў персанажам класічнай трагедыі Шэкспіра «Макбет», якая не зусім адпавядае гістарычнай рэчаіснасці.
Біяграфічныя звесткі
Унук караля Кенета II. У 1031 годзе ён атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі тытул графа і вобласць Моры на поўначы Шатландыі.
У 1040 годзе паўстаў супраць свайго стрыечнага брата, караля Дункана I, і забіў яго. Ажаніўся з дачкой Кенета III і стаў каралём Шатландыі. На самай справе ён дамогся трона толькі пасля чатырох гадоў грамадзянскай вайны. Яго наступнае праўленне было адзначана перыядамі грамадзянскай вайны і дынастычнага канфлікту. У адзін з дастаткова мірных перыядаў Макбет здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе набыў вядомасць дзякуючы сваёй шчодрасці да бедных. Тым часам англасаксы падтрымалі прэтэнзіі на трон будучага караля Малькальма III. У 1057 годзе Макбет быў забіты войскамі Малькальма.
Пахаваны на востраве Аёна.
Зноскі
Літаратура
- English, Edward D. Encyclopedia of the medieval world. — Facts On File, New York 2005. ISBN 0-8160-4690-5
Макбет — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|