Язык — няпарны выраст дна ротавай поласці ў пазваночных жывёл і чалавека.
Функцыі языка
Язык чалавека утвораны папярочна-паласатай цягліцавай тканкай і пакрыты слізістай абалонкай. Язык — цягліцавы орган. Пры скарачэнні цягліц яго форма змяняецца. Язык ўдзельнічае ў працэсе жавання, выразнай прамовы, з'яўляецца органам густу. Надзвычай важная роля языка пры смактанні малака маці нованароджаным і грудным дзіцем.
Будова языка
Язык чалавека змяшчае 16 цягліц і з'яўляецца, магчыма, самай рухомай, але ніяк не самай моцнай цягліцай чалавека.
Зноскі