Апосумы (Didelphidae) — сямейства сумчатых млекакормячых, адзінае сучаснае сямейства ў атрадзе апосумаў (Didelphimorphia), налічвае 17 родаў[1].
Апісанне
Даўжыня цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнутая і завостраная. Канечнасці пакарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вялікіх памераў, проціпастаўлены іншым. Есць сумка. Саскоў ад 5 да 27.
Пашырэнне
Пашыраны ў Амерыцы і на Малых Антыльскіх астрвах.
Самая старажытная група сумчатых. У Паўночнай Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну.
Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4000 м, зрэдку паўводныя — вадзяны апосум. Паўночны апосум акліматызаваны ў Каліфорніі.
Асаблівасці біялогіі
Усёедныя.
За год 1—З прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцянят.
Промысел, выкарыстанне
Аб’екты промыслу. Звычайныя апосумы — лабараторныя жывёлы.
Зноскі
Літаратура