Се́рбія (сербск.: Србија[sř̩bija]), Рэспубліка Сербія (сербск.: Република Србија) — краіна, якая знаходзіцца ў паўночнай частцы Балканскага паўвострава на скрыжаванні цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Еўропы. Паводле дадзеных перапісу 2016 года насельніцтва Сербіі складае больш за 7 мільёнаў жыхароў. Сталіца краіны, Бялград з насельніцтвам больш за мільён чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Сербія размешчаная на Балканах (Паўднёва-ўсходняя Еўропа) Сярэднедунайскай нізіны (Сярэдняя Еўропа). Сербія мяжуе з Румыніяй, Балгарыяй, Македоніяй, Албаніяй, Чарнагорыяй, Босніяй і Герцагавінай, Харватыяй, Венгрыяй.
Сербія па плошчы (88 361 км²) займае 113 месца ў свеце. Працягласць яе меж складае 2 027 кіламетраў (з Румыніяй 476 кіламетраў, з Балгарыяй 318 кіламетраў, з Македоніяй 221 кіламетр, з Чарнагорыяй 203 кіламетра, з Албаніяй 115 кіламетраў, з Босніяй і Герцагавінай 302 кіламетра, з Харватыяй 241 кіламетр, з Венгрыяй 151 кіламетр). У Сербіі 6 167 зарэгістраваных селішчаў, з іх 207 гарадскога тыпу. (далей…)
Развіццё пісьменнасці ў Сербіі звязана з асветніцкай дзейнасцю вучняў Кірыла і Мяфодзія, прапаведаўшых і адпраўляўшых богаслужэнне на славянскай мове. Неабходна адзначыць, што сербы даволі доўга ўжывалі глаголіцу нараўне з кірыліцай. Глагалічная традыцыя падсілкоўвалася ў сербскіх землях дзякуючы паступленню глагалічнай пісьменнасці з Харватыі, дзе аселі некаторыя паслядоўнікі Кірылы і Мефодыя.