Сербскае царства, (сербск.: Српско Царства, Srpsko Carstvo) — сербска-грэчаскае царства, Душанава царства — эпоха ў развіцці сербскай дзяржавы, калі яна дасягнула сваёй найвялікшай магутнасці і пашырыла свае межы да максімальных за ўсю гісторыю. Эпоха гэтая звычайна вызначаецца ад каранавання сербскага караляСтэфана Душана царскім тытулам да паражэння сербскіх войскаў на рацэ Марыце, г. з. з 1346 па 1371 год. Сербскае царства было адным з самых магутных дзяржаў Еўропы свайго часу.
Нарастаючая сіла Сербіі аб'яднала супраць яе балгарскага цара Міхаіла і Андроніка III. У 1330 г. балгарскае войска было пабіта ў бітве пад Велбуждам: Міхаіл загінуў, а Андронік, які ішоў на падмогу, пры вестцы аб гэтым вярнуў свае войскі дадому.
Аднак перамір'е з Візантыяй настроіла супраць Стэфана значную частку сербскай шляхты, якая лічыла гэта вынікам падкопаў каралевы-візантыйкі. Апошняя ўпарта настойвала, каб спадчыннікам Сербіі быў не старэйшы сын Стэфана — Душан (Стэфан Душан), а іншы — Сініша.
Каралевіч Душан і шляхта Зэты вырашылі, што пара пакончыць з уладай караля Стэфана. Іх намерам спрыяў пераварот у Балгарыі, у выніку якога царом там стаў Ян Аляксандр, ізноў стаў пагражаць Сербіі. Неўзабаве Душан пры дапамозе зэцкай шляхты лёгка зрынуў свайго бацьку і 8 верасня1331 года каранаваўся як кароль Сербіі; зрынуты бацька яго памёр у зняволенні ў лістападзе.
Душан неўзабаве ажаніўся з Аленаю, сястрою балгарскага цара Яна Аляксандра. Шмат у чым дзякуючы гэтаму шлюбу адносіны паміж Сербіяй і Балгарыяй падчас кіравання Душана заставаліся дружалюбнымі.
У тым жа годзе Душан быў урачыста сустрэты жыхарамі Дуброўніка. Праз два года яны атрымалі ад яго ўзбярэжжа Далмацыі ад Стогна да Дуброўніка.
Неўзабаве малады сербскі кароль напаў на Візантыю і заняў амаль усю Македонію, гарады Прылеп, Ахрыд, Кастур і Струміцу (толькі Солунь вытрымала аблогу і засталася за Візантыяй). Мірны дагавор 1334 года замацаваў новыя межы.
У 1336—1340 гг. Душан захапіў вялікую частку Албаніі і пашырыў сваю дзяржаву да Яніны. К 1345 г. пад яго ўладай была ўся Македонія (акрамя Солуні), Албанія і Эпір.
Гісторыя
Стэфан Душан быў урачыста каранаваны ў Скоп’е16 красавіка1346 года з тытулам «Цар і самадзержац сербаў і грэкаў», а яго сын Ураш быў абвешчаны каралём Сербіі. З тае прычыны, што каранаваць цара мог толькі патрыярх, сербскі сінод перш за ўсё ўзвёў архіепіскапа Іаанікія ў патрыярхі. Пры дапамозе балгарскага патрыярха Сімеона і ахрыдскага архіепіскапа Мікалая той і правёў каранаванне.
Заваяванні Душана
Войны і захопы Стэфана Душана ніколі не спыняліся. Да канца 1348 года ён заняў Этолію, Акарнанію і Фесалію. У 1349 г. пайшоў на Боснію, але Хум узяць не змог, хоць і спустошыў некаторыя баснійскія вобласці.
У 1352 г. адбылася першая бітва на Марыце, калі ўпершыню сербскім і балгарскім войскам прыйшлося сысціся з туркамі. Нават паражэнне сербаў у гэтай бітве не спыніла заваяванняў Душана.
У канцы 1355 года пачалася вайна паміж Сербіяй і Венецыяй, з аднаго боку, і Венгрыяй з Босніяй — з іншага. Неўзабаве пасля яе пачатку цар Душан памёр (20 снежня 1355). Вайна доўжылася тры гады; у выніку Далмацыя і Дуброўнік адышлі да Венгрыі.
Культура і эканоміка Душанава царства
Верагодна, найвялікшым дакументам Душанавай улады ў Сербіі з'яўляецца яго «Законнік» — збор законаў, складзены ў 1349 г. (дапоўнены ў 1354 г.) і ўнікальны для Еўропы таго часу. Душанаў «Законнік» кадзіфікаваў і юрыдычна аформіў усе прававыя нормы і звычаі, якімі у тыя часы кіраваліся ў Сербіі.
Цар Душан адкрыў новыя гандлёвыя шляхі і спрыяў развіццю эканомікі сваёй краіны. Царства квітнела і было адною з самых развітых дзяржаў Еўропы. У гэты час былі створаны некаторыя з найвялікшых помнікаў сербскай культуры, напрыклад «Намаканон» свяціцеля Савы.
Царства пасля Душана
Пасля смерці Душана Сербія ўвайшла ў новы перыяд сваёй бурнай гісторыі: узвысіліся мясцовыя феадальныя ўладары. Стэфанаў сын і пераемнік Ураш, празваны Слабым, не меў ні сілы, ні мудрасці для таго, каб процістаяць гэтаму; пры ім дзяржава хутка спаўзла да феадальнай анархіі і фактычна распалася. Узвысілася сямейства Мрняўчэвічэй і некалькі іншых; некаторыя прызнавалі вярхоўную ўладу Ураша (Лазар Хрэбелянавіч у Паўднёвай Сербіі, Вук Бранкавіч на Косаве, браты Балшычы ў Зэце, Нікола Алтамановіч з Златыбора і Рудні), тады як Вукашын Мрнявчэвіч аддзяліўся і ў 1366 г. у сваёй сталіцы Прылепе абвясціў сябе каралём. Але ўсе — незалежна ад стаўлення да Ураша — самастойна кіравалі сваімі валадарствамі і імкнуліся абараняць іх, тады як Ураш гэтага не мог і не ўмеў.
У такім стане Сербія, падзеленая і слабая, паўстала перад новай пагрозай: дзяржава турак-асманаў паступова распаўсюджвалася з Азіі ў Еўропу, перш захопліваючы землі Візантыі, а пазней — і іншых балканскіх дзяржаў.
Илустрована историја Срба, том 3: Српска држава Немањића 1321—1371 — Illustrated history of the Serbs, vol. 3: The Serbian state of the Nemanjićes / Приредили Милан Ст. Протић, Никола Кусовац, Десанка Милошевић. — Београд: КИЗ ЛИТЕРА, 1992; Melbourne: Perfect Ideas Pty Ltd, 1993. ISBN 86-7467-011-3.