Няма́нічы (серб. Немањићи) — дынастыя ў сярэдневяковай Сербіі (1170—1371). Яе родапачынальнік вялікі жупанРашкіСтэфан Неманя (1170—1196) заклаў аснову адзінай дзяржавы ў Сербіі. Найбуйнейшыя прадстаўнікі: сын Немані вялікі жупан Стэфан Першавенчаны (1196—1227), які прыняў (1219) каралеўскі тытул; Стэфан Душан (1331—1355), які стварыў вялікае серба-грэчаскае царства на Балканах і абвясціў сябе ў 1346 «царом сербаў і грэкаў». Пры яго сыне цары Стэфане Урашы (1355—1371) дзяржава Няманічаў распалася. На змену ім у Сербскай дэспатыі прыйшлі Лазаравічы.