Сербы |
Саманазва |
Срби |
Колькасць |
≈12-13 млн[16][17]
|
Рассяленне |
Сербія 6,212,838[1]
Боснія і Герцагавіна 1,484,530[2]
Германія 507,328
Чарнагорыя 226,092
Харватыя 201,637
Швейцарыя 191,500[3]
Аўстрыя 177,300[4]
ЗША звыш 170,000[5]
Канада 100,000-125,000[6]
Нідэрланды 100,000-180,500
Швецыя 100,000[7]
Аўстралія 95,000[8]
Вялікабрытанія 90,000
Францыя 80,000[9]
Італія 78,174[10]
Славенія 38,000[11]
Паўночная Македонія 35,939[12]
Румынія 22,518[13]
Нарвегія 12,500
Грэцыя 10,000[14]
Венгрыя 7,350 [15] |
Этнічныя мовы |
сербская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) |
каля 85% Праваслаўныя |
Геаграфічна-моўная група |
славяне |
Блізкія этнасы |
паўднёвыя славяне |
Субэтнасы |
гаранцы |
Сербы (сербск.: Срби) — паўднёваславянскі народ, жыве пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і шэрагу іншых краін. Агульная колькасць каля 12,5—13 млн чалавек[18][19]. Мова сербская.
Гісторыя
Этнічная гісторыя народа звязана з перасяленнем славянскіх плямёнаў на Балканы, як лічаць, у VI—VII стст. У IX ст. створана Сербскае княства, з тых часоў сербы імкнуцца да цэнтралізацыі дзяржавы.
Гэтыя працэсы былі перапынены паражэннем на Косавым полі ў 1389 годзе, якое сербы лічаць нацыянальнай трагедыяй, бо з тых часоў сербскія землі трапляюць пад акупацыю Асманскай імперыі. «Асманскае ярмо» працягвалася амаль пяць стагоддзяў. Толькі ў пачатку XIX ст. узмацняецца вызваленчая барацьба сербаў, якая прыводзіць да аўтаноміі сербскіх зямель (1833), пасля, у 1878 годзе ствараецца незалежная Сербская дзяржава. У 1918 годзе ствараецца Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія).
Мова
Сербы размаўляюць на сербскай мове славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сербская мова афіцыйная ў Сербіі, Чарнагорыі, а таксама адна з трох афіцыйных у Босніі і Герцагавіне.
Рассяленне
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі