Нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 года ў в. Долак (г. Траўнік, Боснія). У ліпені 1914 года быў арыштаваны як «югаслаўскі нацыяналіст» і амаль год правёў у турме, а па выхадзе з яе да лета 1917 года знаходзіўся пад хатнім арыштам. У 1921—41 дыпламат у еўрапейскіх краінах. Зрабіў паспяховую дыпламатычную кар'еру, служыў у Ватыкане, Бухарэсце, Трыесце, Марселі, Парыжы, Мадрыдзе, быў сакратаром пастаяннай дэлегацыі Каралеўства Югаславіі пры Лізе Нацый у Жэневе. Першым падпісаў у 1954 годзе Навісадскую дамову пра адзінства сербскахарвацкай літаратурнай мовы.
Доктар філасофіі (1924). Член Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў.
Творчасць
Аўтар зборнікаў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусветную вядомасць прынеслі гістарычныя раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Галоўныя рысы яго твораў — філасофская напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літаратурна-крытычныя працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры.