У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бакланаў .
Міхаіл Іванавіч Бакланаў (12 лістапада 1914 , в. Іваніўка , Мікалаеўская воласць, Марыупальскі павет , Кацярынаслаўская губерня , цяпер Валнавахскі раён , Данецкая вобласць — 23 студзеня 1990 , Мінск ) — беларускі архітэктар . Заслужаны архітэктар БССР (1969)[ 1] .
Біяграфія
У 1932 —1936 гадах вучыўся ў Харкаўскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме , у 1936 —1941 гадах ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце . Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны . 3 1944 года па 1975 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект »[ 2] .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску [ 2] .
Творчасць
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Былы навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута (цяпер юрыдычны факультэт БДУ )
Галоўны корпус БДУ
Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (1948 —1950 ), будынак ЦСУ (1952 —1954 )[ 2] , архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954 ), Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957 [ 2] ), жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954 ), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958 ), навучальныя карпусы Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1960, 1973 —1980 ), медыцынскага інстытута (1966 ), БДУ (корпус факультэта радыёфізікі і электронікі, 1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай ) у Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (1968 —1972 [ 2] ) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне [ 1] .
Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах, фотаздымкі будынкаў, спраектавананых Бакланавым, захоўваюцца ў БДАНТД , куды перададзены жонкай[ 3] .
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958 ), Айчыннай вайны II ступені (1985 ), медалямі, Ганаровай граматай (1969) і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1954)[ 2] . У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара Беларусі [ 4] .
Зноскі
Літаратура
Спасылкі