Міланскі дзяржаўны ўніверсітэт (Università degli Studi di Milano ці Statale di Milano) з’яўляецца найбуйнейшым дзяржаўным універсітэтам у Мілане і Ламбардыі, галоўны корпус якога знаходзіцца ў былым Ca' Granda, пабудаваным міланскім герцагам Франчэска Сфорца. Гэта адзіны італьянскі ўніверсітэт, які ўваходзіць у LERU (Ліга еўрапейскіх даследчых універсітэтаў).
Гісторыя
Міланскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны 30 верасня 1923 года ў выніку аб’яднання мастацка-філасофскага факультэта Міланскай Акадэміі (Accademia, заснавана ў 1861 г.) і Клінічнага Інстытута ўдасканалення (Istituti Clinici di Perfezionamento, заснаваны Луіджы Манджагалі ў 1906 годзе).
Структура
Універсітэт мае 9 факультэтаў і 78 кафедраў, прапануюцца 134 навучальныя курсы. Карпусы займаюць больш за 200 будынкаў, маецца 113 бібліятэк, розныя навукова-даследчыя цэнтры, аркестр.
Лагатып
Лагатып складаецца з двух элементаў: выявы Мінервы і надпісу «Università degli Studi di Milano» (шрыфт Палаціна).