Універсітэт успадкаваў шматвекавую традыцыю выкладання італьянскай мовы, якая ў горадзе Сіена пачалася яшчэ ў 1588 годзе з заснавання першай адмысловай кафедры ў Таскане, створанай вялікім герцагам Фердынанда I для падтрымкі нямецкіхстудэнтаў, якія вучыліся ў горадзе.
Сёння ўніверсітэт займаецца выкладаннем і распаўсюджваннем італьянскай мовы і культуры, вывучэннем італьянскай мовы ў кантакце з іншымі мовамі і падрыхтоўкай выкладчыкаў італьянскай мовы як замежнай. Надае ступені бакалаўра, магістра і доктара. Ён таксама арганізуе курсы італьянскай мовы і культуры для замежных студэнтаў.
Сядзіба ВНУ, перанесеная ў 2008 годзе з гістарычнага будынка на Віа-дзі-Пантанета ў сучасны будынак, размешчана недалёка ад чыгуначнага вакзала Сіены. Разам з аўдыторыямі і адміністрацыйнымі офісамі тут размяшчаецца і бібліятэка.