Для народнай музыкі Венгрыі характэрна узаемадзеянне старажытна-ўсходняй асновы (пентатоніка (руск.) (бел.) і больш позніх уплываў (гемітоніка, мажора-мінор). З X ст. вандроўныя спевакі-казачнікі прытрымліваліся традыцыі язычніцкіх эпічных спеваў. У XI ст., з прыняццем каталіцтва, на тэрыторыі Венгрыі пашырыліся грыгарыянскія спевы. З XIII ст. сярод венгерскіх народных інструментаў рог, фуруя (род флейты), больш познія — духавыя валынка (дуда), тарагата; струнныя кабза, скрыпка, лютня, цытра, цымбалы.
З XV ст. ў Венгрыі развівалася заходне-еўрапейская прыдворная культура: сольныя спевы ў суправаджэнні лютні і скрыпкі, вакальна-інструментальныя капэлы; каралеўская капэла ў Будзе была адна з лепшых у Еўропе. З XVI ст. вядомыя свецкія музычныя творы на венгерскія тэксты, апублікаваныя ў зборніках Ш. Тынадзі (руск.) (бел. (1554) і Б. Бакфарка (1553, 1565). У XVII—XVIII стст. у рэзідэнцыях аўстра-венгерскіх арыстакратаў ствараліся аркестры, у 1761—1790 гг. аркестрам князёў Эстэрхазі кіраваў Ё. Гайдн.
Фарміраванне нацыянальнага стылю адбывалася ў рамках стылю вербункаш (канец XVIII ст.), развітога ў творчасці скрыпачоў-віртуозаў і кампазітараў Я. Біхары (руск.) (бел., Я. Лаваты (руск.) (бел., А. Чэрмака (руск.) (бел., кіраўнікоў цыганскіх аркестраў і тэатральных труп. Уплыў вербункаша відавочны ў першых венгерскіх операх І. Ружычкі (ням.) (бел. («Уцёкі Белы» і «Кемень Шыман», 1822), А. Бартаі (ням.) (бел. («Аўрэлія», 1837; «Хітрасць», 1839), М. Рожавёльдзі (англ.) (бел. («Шукальнікі скарбу з Вішэграда», 1839), у операх Ф. Эркеля на тэмы нацыянальна-вызваленчага руху («Ласла Хуньядзі», 1844; «Банк бан», 1852; «Дзьёрдзь Дожа», 1867). Сярод музыкантаў-рамантыкаў XIX ст. віртуозы-скрыпачы Э. Рэменьі (руск.) (бел., Е. Хубаі, а таксама Ё. Ёахім і Л. Аўэр, якія пачалі творчую дзейнасць у Венгрыі. Вяршыня развіцця венгерскай музыкі XIX ст., асабліва праграмнага сімфанізму, — творчасць Ф. Ліста.
На пачатку XX ст. вядомасць набылі аперэты Ф. Легара, І. Кальмана, які унёс у аперэту элементы венгерскай песенна-танцавальнай мелодыкі. Развіццё венгерскай музыкі першай паловы XX ст. звязана з імёнамі Б. Бартака і З. Кодая. Сярод буйнейшых сучасных кампазітараў П. Кадаша. Д. Ранкі (руск.) (бел., А. Сёлёшы (руск.) (бел., Ш. Балаша (венг.) (бел., Д. Лігеці, Ж. Дурка (руск.) (бел.. Сусветную вядомасць набылі балеты Бартака («Драўляны прынц», 1917; «Цудоўны мандарын», 1919), а таксама оперы Ш. Сокалаі (руск.) (бел. («Крывавае вяселле», 1964) і Э. Петравіча (венг.) (бел. («C’est la guerre (венг.) (бел.», 1962). Сярод выканаўцаў дырыжоры А. Нікіш, Я. Ферэнчык, піяністы А. Фішэр (руск.) (бел., З. Кочыш (руск.) (бел., спевакі М. Базілідэс, Д. Меліш (венг.) (бел., Э. Хазі (руск.) (бел..
Праводзяцца міжнародныя конкурсы выканаўцаў і кампазітараў, у т.л. Фестываль імя Б. Бартака (з 1948). У Будапешце працуюць: Венгерскі оперны тэатр, Будапешцкі сімфанічны аркестр, Саюз венгерскіх музыкантаў (з 1949), Інстытут музыказнаўства пры Венгерскай акадэміі навук (з 1969), Вышэйшая музычная школа (з 1919), кансерваторыя імя Б. Бартака, Музей музыкі (з 1986) і інш.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
|
Залежныя тэрыторыі |
|
|
|
|