Мажор, натуральны мажор (лац.: dur, durus - цвёрды, італ.: maggiore, фр.: majeur - вялікі) у сучаснай заходняй музыцы - адзін з асноўных відаў ладу (разам з мінорам). Характэрная асаблівасць мажора - трэцяя ступеньдыятанічнай гамы, якая адстаіць ад першай ступені на вялікую тэрцыю. Акрамя натуральнага, існуюць таксама гарманічны і меладычны мажор.
Ступені ладу
Кожная ступень мажорнага або мінорнага ладу мае самастойную назву:
Пры абазначэнні танальнасці слова «мажор» дадаецца да назвы тонікі, напрыклад «До мажор» (С-dur), «Фа-дыез мажор» (Fis-dur) і т. п.
Гучанне
Звычайна афарбоўка гучання мажорных твораў суб'ектыўна ўспрымаецца як светлая і «вясёлая», у супрацьлегласць афарбоўцы мінора. Кантраст мажору і мінору складае адзін з найважнейшых эстэтычных кантрастаў у музыцы.