Э́стэрхазі ці Эстэргазі-Галанта (венг.: Esterházy de Galántha) — найбуйнейшыя прыватныя землеўладальнікі Венгрыі пры Габсбургах. Прыхільнасць гэтага роду з Галанты (цяпер у Славакіі) да кіруючага дому і каталіцтва ў XVII стагоддзі прывяла да хуткага ўзбагачэння. У 1626 г. імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабіў іх графамі, а з 1712 г. глава роду насіў княжацкі тытул. У адрозненне ад іншых венгерскіх князёў-магнатаў (Бацьяні, Пальфі), Эстэрхазі былі медыятызаваны, гэта значыць лічыліся раўнароднымі еўрапейскім манархам.
Найбуйнейшымі культурнымі цэнтрамі Венгрыі XVIII стагоддзі былі палацава-паркавыя комплексы Эстэрхазі ў Айзенштаце і Ферцёдзе. У першым з іх у 1766—1790 гадах прыдворным кампазітарам і галоўным капельмайстарам служыў Іозеф Гайдн, а другі за пышнасць сваіх інтэр'ераў атрымаў мянушку «венгерскага Версаля». Мастацкі збор Эстэрхазі лёг у аснову Нацыянальнай галерэі ў Будапешце.
Герб
У блакітным поле дваранская карона, на якой стаіць залаты грыф, звернуты направа, з дваранскай каронай на галаве, і ў правай пярэдняй лапе трымае сярэбраную шаблю, а ў левай пярэдняй лапе зялёную галіну з трыма чырвонымі ружамі.