У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Малінаўка.
Вёска
Малінаўка
Малінаўка на карце Беларусі ±
|
Малі́наўка[1] (трансліт.: Malinaŭka, руск.: Малиновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 25,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 80,5 км ад Мінска, 6,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя
Пасёлак Малінаўка заснаваны ў 1920-я гады.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пасёлка пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 1926 год — 17 двароў, 89 жыхароў
- 1960 год — 66 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 9 жыхароў
- 2007 год — 9 жыхароў
- 2009 год — 10 жыхароў[3]
- 2010 год — 6 гаспадарак, 9 жыхароў
- 2012 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары
- 2019 год — 1 жыхар[4]
Крыніцы
Літаратура
- Малінаўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 156. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|